Личный кабинет


Зарегистрироваться

Все статьи

Предыдущая 1 2 3 4 5 6 7 Следующая

диалог | ЕС | оппозиция

Анатоль Сідарэвіч

Навошта нам патрэбна ўступленне у Еўрасаюз? Чаму ў гэты альянс не спяшаюцца дэмакратычныя Ісландыя, Нарвегія і Швейцарыя? Ці не лепш было б будаваць у сябе, у Беларусі, Ісландыю (Нарвегію, Швейцарыю)?

Ці не трэба было б спачатку паставіць на ногі нацыянальную эканоміку, пабудаваць сацыяльную дэмакратычную і прававую Беларусь, а не адчыняць шырокую дарогу нямецкаму (брытанскаму, французскаму і г. д.) капіталу?

Мая выснова: сучасная Расея беларускай дэмакратыі не саюзнік, сучасная Еўропа - у лепшым разе ненадзейны, хісткі партнёр.

Па-мойму, дэмакратычная апазіцыя Беларусі здзейсніла адну фундаментальную памылку, і ў святле апошніх падзей гэтая памылка становіцца вельмі відавочнай. Нашы дэмакратычныя сілы надта шмат увагі аддаюць кантактам з еўрапейскім палітычным істэблішментам, а трэба было б не менш увагі надаваць працы з незалежным грамадствам. І тлумачыць яму нашу сітуацыю. Універсітэцкая аўдыторыя, маладзёжны клуб, прафсаюзны мітынг - вось да каго трэба звяртацца, калі мы не хочам, каб еўрапейскі палітычны істэблішмент за нашай спінай учыніў Мюнхен. 

На вопросы корреспондента EXPERTBY.ORG отвечает Михаил Коваль, аналитик одной из российских компаний, специализирующейся на управлении активами.

- До кризиса проходила информация о том, что ряд российских компаний планировали часть средств инвестировать в Беларусь. Что теперь с этими планами?
- У России сейчас достаточно собственных проблем, чтобы заниматься исключительно ими. Часть усилий по-честному сосредоточена на преодолении кризиса, часть - на том, чтобы не забыть себя при распределении тех средств, которые направляются на преодоление кризиса.
- Насколько, с Вашей точки зрения, адекватны меры по спасению российской экономики, выведению ее из кризиса, предпринимаемые российским правительством?
- Поскольку эти меры не имеют особого отношения к экономике, то и из кризиса они вряд ли кого-то выведут. Передача ликвидности на рынок в России происходит очень своеобразным путем, т.е. через прямой выкуп ценных бумаг на открытом рынке и через адресное государственное кредитование компаний по, если угодно, нечетко установленным критериям. 

Праблема прызнання/непрызнання Рэспублікай Беларусь незалежнасці дзвюх самаабвешчаных рэспублік Грузіі - Паўднёвай Асеціі і Абхазіі - працягвае ўсплываць у адносінах паміж РБ і РФ. Раней А. Лукашэнка казаў, што дадзеная праблема будзе разгледжана новым складам парламенту, цяпер жа сп. Ул. Андрэйчанка, абраны спікерам Палаты прадстаўнікоў, параіў расійскім таварышам спадзявацца на волю беларускага народу.
Але для прыняцця адэкватнага рашэння беларусам патрэбна інфармацыя, з якой, падобна, у нас праблемы.
На сённяшні момант уся інфармацыя аб канфлікце на Каўказе паступае да нас праз маскоўскія мас-медыя, якія, безумоўна, падаюць пазіцыю толькі аднаго з бакоў.
Пытанне аб прызнанні Абхазіі і ПА з'яўляецца толькі часткай значна больш шырокай праблемы, якая ўключае ў сябе і аспект адносін паміж РБ і РФ, і пошук Беларуссю свайго месца ў сістэме міжнародных адносін, і, што, на наш погляд, найбольш істотна, праблему фактычнай манаполіі Расіі ў інфармацыйнай прасторы Беларусі, асабліва ў сферы знешняй палітыкі. Таму, і з мэтай даць больш поўную інфармацыю аб канфлікце на Каўказе, і дзеля таго, каб беларускае грамадства мела альтэрнатыву расійскаму погляду на падзеі, мы вырашылы размесціць на сайце матэрыялы, падрыхтаваныя грузінскім бокам. Яны ўключаюць у сябе, у тым ліку, афіцыйны дакумент грузінскага МЗС, у якім пералічаны асноўныя этапы ініцыяванай Расіяй эскалацыі напруджанасці ў перыяд з 2004 па жнівень 2008 г., ключавыя моманты апошніх дзён перад пачаткам узброенага канфлікту, ход падзеяў пасля ўварвання расійскіх войкаў на грузінскую тэрыторыю.

демография | культура | суверенитет

Александра Воинова

Беларусов раздражает, когда им делают комплимент: «Зато у вас чисто!». За что это - за то?  Не будем вдаваться в природу чистоты, достаточно сказать, что в Беларуси всегда было чище, чем в России. Здесь вообще живет другой народ, более меткий, что ли, - в урну не промахивается. Мы вообще не о том.
В Минске очень чисто, заметно чище - но только в сравнении с Россией. А вот, скажем, в сравнении с Европой - не так, чтобы уж слишком.
Неправда, что улыбаются они на Западе сквозь зубы - нет, они открыты для общения, открыты для мира.
Им интересен мир и вы. А наши соотечественники, скрывая сначала свой интерес из странных соображений этикета, со временем перестают испытывать его. В нашем автобусе, несмотря на давку, снова обнаруживаешь себя одиноким и никому не интересным.
Только свободные люди могут позволить себе быть открытыми. За открытостью каждого отдельного человека читается высокая культура и доброта всего общества.  
Нам пока приходится утешаться тем, что комментарии на тут.бае все-таки гораздо более позитивны в этом отношении, чем, скажем, на mail.ru.

Нягледзячы на тое, што ў Беларусі адсутнічае фондавы рынак і краіна не інтэграваная ў сусьветную фінансавую сістэму, эканамічны спад не абыйдзе Беларусь бокам, лічаць экперты. У Беларусі сусьветны фінансавы крызіс найбольш істотна закрануў працу банкаў. Шэраг беларускіх банкаў спынілі выдачу валютных крэдытаў. У першую чаргу гаворка ідзе пра банкі, якія належаць замежным інвестарам. Золатавалютныя запасы Беларусі, разлічаныя паводле стандартаў МВФ, за верасень скараціліся на 460 мільёнаў даляраў. Па стане на 1 кастрычніка яны склалі 4,120 млрд даляраў. Нацыянальны Банк ад 15 кастрычніка падвысіў стаўку рэфінансаваньня ад 10,5 да 10,75% гадавых. Нацбанк на выключае таксама падвышэння стаўкі рэфінансаваньня да канца году да 11-14% гадавых.

10 кастрычніка адзначаецца сусьветны Дзень без смяротнага пакарання: шосты раз у свеце і другі - у Еўрапейскім Саюзе. Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, якая адмаўляецца пазначыць гэты дзень у сваім каляндары. У нашай краіне дагэтуль не адмененая і ўжываецца смяротнае пакаранне. У  Еўропе няма ніводнай краіны, якая выкарыстоўвае гэты від пакарання. Смяротнае пакаранне адмененае нават ва Узбекістане. Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая ўжывае "ўзаконенае забойства". Нягледзячы на скарачэнне вынясення гэтага віду пакарання у судовай практыцы Беларусі - у 1997 годзе такіх прысудаў было вынесена 48, у 2008 - 4, адмяняць яго пакуль не збіраюцца. На думку экспертаў, смяротнае пакаранне можа існаваць толькі для падтрымання дыктатуры, у астатніх выпадках сэнсу ў ім няма. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што "смяротнае пакаранне - гэта старая савецкая традыцыя, якая актыўна ўжывалася ў 30-гады".

На вопросы корреспондента EXPERTBY.ORG относительно заявлений, сделанных российским премьер-министром В. Путиным во время его визита в Минск 6 октября, отвечает известный беларусский эксперт Ярослав Романчук.  

Мы говорим про финансовый кризис и слабость доллара, однако инфляция в сфере доллара 4 %,  а у России она будет 15-20 %. Ну, и какая валюта слабее?
Кстати, все российские олигархи размещают свои ресурсы в западных банках: либо американских, либо европейских. Вот когда они переведут свои активы в российские рубли, тогда можно будет подумать. Уж если ты веришь, тогда начни с себя!
Россия сильно завязана на внешние рынки и является преимущественно страной сырьевого экспорта, поэтому, конечно, она очень серьезно пострадает. И спасению будут подлежать не сбережения населения, не малый и средний бизнес, а крупные олигархические структуры с объемами активов в десятки миллиардов долларов.
Давление, которое сегодня оказывает Москва, особенно по втягиванию Беларуси в финансовую, долговую зависимость, очень опасно. Оно парализует волю реформаторов и создает те условия, при которых Беларусь уже в  2010 году реально может встать на грань дефолта. 

У беларусов растет потребность в переменах. Конкретно 52,2 % респондентов высказались, что они желают перемен.
Были ли нарушения при проведении выборов? Судите сами: практически во всех городских округах было по нескольку (3 и более) кандидатов. И чтобы ни в одном из них не было второго тура, во всех прошел кандидат с первого - это невозможно просто в силу математических закономерностей.
О наличии нарушений безусловно свидетельствует и отсутствие экзит-полов. Если бы выборы были открытыми, то с этим не было бы никаких проблем. На самом деле, рубеж был - формирование участковых комиссий. Технология проведения выборов и подсчета голосов такова, что никакой наблюдатель ничего контролировать не может, если он сам не является членом комиссии. Когда в состав комиссий практически не попали кандидаты от оппозиции, то на этом можно было ставить точку.
Самый главный тормоз на пути Беларуси в современность - это сама власть. Она у нас самая архаичная. Власть желает сохраниться, но при этом желает, чтобы эффективно развивалась экономика. Потому что без эффективной экономики она не сохранится. Вот такая перед ней противоречивая задача.
Задачей оппозиции считаю создание альтернативы. И не только во время выборов, а и все время между выборами.

Учора ў Беларусі прайшлі выбары ў Палату прадстаўнікоў чацвёртага склікання. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што ва ўсіх акругах дэпутаты былі абраныя ўжо ў першым туры. Яўка склала 75,3%. У парлямэнт не прайшоў ніводзін з апазыцыйных кандыдатаў. Місія назіральнікаў СНД прызнала ўчарашнія выбары ў Беларусі адпаведнымі беларускім і міжнародным нормам. Чакаецца рэакцыя назіральнікаў ад АБСЕ. Апазыцыя ўжо назвала гэтыя выбары паразай еўрапейскіх палітыкаў.

Найбольш галасоў з апазіцыйных кандыдатаў набраў Яраслаў Раманчук - 33%. Крыху меньш  - 30,3% атрымаў доктар са Слоніма, сябра БНФ Іван Шэга. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька набраў 9,7%, старшыня ПКБ Сяргей Калякін - 15,6%.

Пасля трох дзён датэрміновага галасавання ў Палату прадстаўнікоў чацвёртага скліканьня назіральнікі фіксуюць некалькі дзесяткаў парушэнняў. Сярод асноўныў праваабаронца Валянцін Стэфановіч адзначыў немагчымасьць атрымання назіральнікамі якой-небудзь інфармацыі ад сябраў участковых выбарчых камісій і прымусовае галасаванне. “Назіральнікам не даюць інфармацыю пра колькасць бюлетэняў і выбаршчыкаў. Давераным асобам кандыдатаў у дэпутаты адмаўляюць у прадастаўленні інфармацыі пра ход выбарчай кампаніі. Студэнтаў, настаўнікаў, медыкаў прымушаюць галасаваць датэрмінова”.

Як паведамілі ў акруговай выбарчай камісіі, на выбарчым участку № 528 у Коласаўскай акрузе № 106 Мінску ўжо прагаласавала больш за 50% выбаршчыкаў. Гэты ўчастак знаходзіцца ў інтэрнаце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту.

А вось як абыходзяцца з настаўнікамі: “Уважаемые коллеги!!! Сегодня (25 сентября) необходимо срочно всем проголосовать. По избирательным участкам затребовали списки не проголосовавших учителей” (аб’ява ў гімназіі №1 г. Слуцка). Датэрміновае галасаванне ў Беларусі назіральнікі называюць “залатым фондам Лукашэнкі”.

21 верасня падчас паседжання Палітрады аб'яднаных дэмакратычных сіл было вырашана не здымаць кандыдатаў у дэпутаты ад АДС з выбарчай гонкі. Палітыкі прынялі рашэнне засяродзіцца на арганізацыі кантролю за падлікам галасоў выбаршчыкаў. Аднача ажыццявіць гэта будзе вельмі складана, паколькі ў склад большасці выбарчых камісій прадстаўнікі дэмсілаў не патрапілі.
Як адзначыў адзін з экспертаў, намеснік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Рынкевіч, спіс дэпутатаў будучага парламенту ўжо створаны і месца старшыні парламенту замацавана за Аляксандрам Папковым (намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РБ).

Мінэканомікі можа адмяніць пастанову №179 пра абмежаванне да 30 працэнтаў надбаўкі на імпартныя тавары. Дакумент Мінэканомікі можа спыніць пастаўкі ў Беларусь шматлікіх тавараў крытычнага імпарту. Краіна рызыкуе застацца без імпартных тавараў. Як паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”, замест гэтай пастановы будзе іншая. Канцэпцэю новага дакумента пакуль абмяркоўваюць.

Грузия | Россия | СНГ

Станіслаў Шушкевіч

12 жніўня на мітынгу перад будынкам парламенту прэзідэнт Грузіі абвясціў аб выхадзе Грузіі з СНД. 13 жніўня парламент Грузіі пачаў юрыдычныя працэдуры па выхаду краіны з арганізацыі. 19 жніўня выканкам СНД атрымаў ноту Грузіі пра яе выхад з Садружнасці. Адзін з падпісантаў Белавежскіх пагадненняў, удзельнік сустрэчы ў Віскулях, дзе было прынятае рашэнне пра ліквідацыю СССР і ўтварэнне СНД, былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч лічыць, што выхад Грузіі з СНД - гэта пачатак рэальнага развалу СНД.

28 жніўня завяршылася вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання. З 98-мі чалавек, пададзеных праз агульны спіс АДС кандыдатамі зарэгістраваныя 76 прэтэндэнтаў. Сярод тых каму адмолена ў рэгістрацыі, намеснікі старшыні партыі БНФ Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч, рэдактар незалежнай газеты “Борисовские новости” Анатоль Букас, лідэр блоку прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў ды іншыя. Апазыцыя лічыць адмову ў рэгістрацыі палітычным рашэннем.

Дзмітрый Мядзведзеў 26 жніўня падпісаў указы аб прызнанні Расіяй незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Кіраўнікі краін ЕС і ЗША кажуць, што гэтае рашэнне "абсалютна непрымальнае" і "супярэчыць нормам міжнароднага права". Беларускі МЗС пакуль маўчыць, а дэпутаты заклікаюць падтрымаць Расію. Палітолагі лічаць, што прызнаннем незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі Лукашэнка можа выгандляваць ільготныя цэны на газ.

19 жніўня ў Сочы прайшла сустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Расіі Анатоля Мядзьведзева. Беларускі прэзідэнт адзначыў, што “у вырашэнні канфлікту ў Паўднёвай Асеціі Расія дзейнічала "спакойна, мудра і прыгожа. Памочнік прэзыдэнта Расіі Сяргей Прыходзька заявіў пра падпісанне ў восень Расіяй і Беларуссю міждзяржаўнага пагаднення аб стварэнні адзінай сістэмы СПА.

Вайна ў Паўднёвай Асеціі скончылася выхадам Грузіі з СНД і жорсткай крытыкай шэрагу еўрапейскіх краін і ЗША. Расію ў канфлікце афіцыйна не падтрымала ніводная краіна, акрамя Кубы. Краіны СНД, за выключэннем Украіны, якая выступіла на баку Грузіі, занялі нейтральную пазіцыю. Нават такі саюзнік, як Беларусь, не быў гатовы адкрыта падтрымаць дзеянні Расіі ў Паўднёвай Асеціі. Ці азначае гэта, што ў барацьбе ЕС і Расіі, як вядучых цэнтраў інтэграцыі на постсавецкай прасторы, гэтым разам выйграла аб’яднаная Еўропа?

Новы прадстаўнік ААН/ПРААН у Беларусі Антоніюс Брук уручыў свае даверчыя лісты прэм’ер-міністру Беларусі Сяргею Сідорскаму. Падчас сваёй інагурацыі спадар Брук падкрэсліў, што нягледзячы на тое, што прыцягнуць у Беларусь новыя рэсурсы становіцца цяжэй, грантавая дапамога на 2006-2011 гады праз праграмы ААН павінна дасягнуць 80-85 мільёнаў даляраў. У галіне развіцця тэрыторыяў, які пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, чакаюцца новыя ініцыятывы.

ИП | Минск | предприниматели

Наталля Якавенка

Аб'яднанне прадпрымальнікаў «Перспектыва» звярнулася ў Генеральную пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку рашэнням Мінгарвыканкама аб зносе кіёскаў на прыпынках грамадскага транспарту. Ва многім яго рашэнне сапраўды ідзе не толькі ўразрэз з інтарэсамі прадпрымальнікаў, але і не задавальняе мінчукоў, якія не могуць як раней хутка набыць неабходныя дробныя рэчы – цыгарэты, бытавыя твары, напоі і г.д. Цяпер пракуратура дала адказ.

Новыя паўнамоцтвы Канстытуцыйнага Суда, нададзеныя яму прэзідэнтам згодна дэкрэта №14 ад 26 чэрвеня 2008 г. «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь», заслужаны юрыст РБ, былы намеснік старшыні Канстытуцыйнага Суда Валерый Фадзееў лічыць вельмі сумнеўнымі. Спецыяльна для EXPERTBY.ORG ён патлумачыў, чаму мае такое меркаванне.

Новые полномочия, полученные Конституционным судом согласно Декрету № 14, добавят судьям работы, но вряд ли отразятся на состоянии конституционной законности в стране.

Канстытуцыйны суд надзелены правам здзяйсняць абавязковы папярэдні кантроль канстытуцыйнасці ўсіх законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ўхваленых Саветам Рэспублікі.

Ён будзе даводзіць пазіцыю аб канстытуцыйнасці міжнародных дамоў Рэспублікі Беларусь – да падпісання прэзідэнтам нарматыўных прававых актаў аб выражэнні згоды Беларусі на абавязковасць для яе міжнародных дамоў.

Суд надзелены правам даваць афіцыйнае тлумачэнне дэкрэтаў і ўказаў прэзідэнта, якія датычаць канстытуцыйных правоў, свабод і абавязкаў грамадзянаў.

Суддзі Канстытуцыйнага Суда будуць праводзіць праверку канстытуцыйнасці пэўных накірункаў нарматыўнай дзейнасці і прававой практыкі судоў, праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў. У тым ліку правярацца будзе і дзейнасць службовых особ вышэйшых эшалонаў улады.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт «Аб асобных пытаннях агульнай і сярэдняй адукацыі». Дакумент вяртае сістэму 11-гадовага сярэдняга навучання, ад якога Беларусь адмовілася дзесяць гадоў таму.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў даў прэс-канферэнцыю, на якой патлумачыў сутнасць школьнай рэформы.

Паводле Анатоля Рубінава, «галоўнае, што 11-гадовае навучанне вызваляе лішні год жыцця чалавека ад школы. Умоўна кажучы, не трэба будзе хадзіць лішні год у кароткіх штоніках чалавеку, які ўжо дарослы і можа ствараць сям'ю».

Мінск яшчэ ніколі не нёс такіх стратаў сваёй гісторыка-культурнай тоеснасці, якія ён перажывае цягам апошніх трох год. Менавіта ўлетку 2005 года з будаўніцтва камерцыйных комплексаў рыначнага тыпу на Нямізе пачалася тая хваля неабгрунтаванай будаўнічай інтэрвенцыі ў гістарычную тканку тысячагадовага гораду, якую мы назіраем сёння.
Падобнае мела месца да сярэдзіны 70-х, але нават тады, пасля зносу старажытнай Нямігі, кіраўніцтву БССР хапіла розуму прыслухацца да меркаванняў спецыялістаў і, нягледзячы на ўжо вынесены прысуд Верхняму Гораду на поўнае знішчэнне, пачаць фрагментарна выконваць заканадаўства па ахове спадчыны. У выніку мы маем на гэтай тэрыторыі гісторыка-культурную каштоўнасць першай найвышэйшай нацыянальнай катэгорыі. Пакуль маем.
Я сапраўды не разумею, чаму ў нашай, самай некарумпаванай дзяржаве, з самым народным урадам і прэзідэнтам, гэта ўсё  адбываецца?

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры занепакоена лёсам нацыянальнай спадчыны, бо яно бачыць парушэнні заканадаўства з боку тых дзяржаўных структур, якія павінны стаяць на ахове Канстытуцыі і законаў Беларусі, але насамрэч спрыяюць знішчэнню помнікаў архітэктуры. З гэтай прычыны старшыня Рэспубліканскай рады БДТАПГК Антон Астаповіч выступае з зваротам да грамадскасці, палітычных партыяў і СМІ.

Толькі за апошнія два гады Мінск, Гродна, іншыя мясціны Беларусі страцілі дзесяткі, а то і сотні помнікаў гісторыі і культуры. Не ратуе ад знішчэння нішто, нават уключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Як органы выканаўчай улады на месцах, так і Міністэрства культуры - упаўнаважаны дзяржаўны орган у галіне кантролю за выкананнем заканадаўства пра ахову гісторыка-культурнай спадчыны,  маюць непасрэднае дачыненне да працэсу парушэнняў нарматыўна-прававой базы, што няўхільна вядзе да ўсё новых і новых страт гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Кто автор теракта?
Власти? Эта версия в Интернете пользуется популярностью. И теоретически, это возможно. Вот только для подобного мероприятия у них должен был достаточно сильный мотив, а вот с этим, как раз, и неувязка. Конечно, определенные бонусы для себя режим из произошедшего извлечь сможет. Если постараться - сможет даже поднять рейтинг Лукашенко процентов на 10-15% и добиться консолидации вокруг него части колеблющихся элит и общества. Но, вместе с тем, оказался подорванным один из краеугольных камней идеологии - стабильность. И еще неизвестно, как такое расшатывание основ аукнется в общественном сознании.
Разборки в верхах? Может быть.
Оппозиция? Очень маловероятно.
Внешние силы? Тут версии могут быть разные - от ЦРУ и ФСБ до исламистов и инопланетян.
Террористическая организация? Вот этот вариант я считаю наиболее вероятным. Конечно, это мог бы быть и одиночка...
Но, по большому счету, виновата власть. Если долго закручивать гайки - можно сорвать резьбу.

На мінулым тыдні шырокім фронтам прайшла інфармацыя аб новай пазіцыі Польшчы ў пытанні ўзаемаадносін паміж Беларуссю і Эўразвязам. Найбольшае ўражанне пакідаюць, безумоўна, прапановы польскага боку адмовіцца ад палітыкі санкцый у дачыненні да нашай краіны. Па просьбе карэспандэнта EXPERTBY.ORG сітуацыю каментуе спецыяліст у галіне міжнародных адносін Андрэй Фёдараў:
"На вялікі жаль, нельга адмаўляць тое, што над нашай дзяржавай пастаянна вісіць небяспека страты незалежнасці. Калі б аб'яднаная Эўропа далучылася да эканамічных санкцыяў ЗША, дык па вядомых прычынах матэрыяльны дабрабыт насельніцтва вельмі істотна пагоршыўся б. Няма сумненняў, што ў гэтых абставінах, каб збіць хвалю масавага незадавальнення афіцыйны Менск вырашыў бы пагадзіцца з тымі ўмовамі, што апошнім часам няспынна высоўвае Масква, і якія б раней ці пазней прывялі б нас да фактычнай адмовы ад свайго суверэнітэту."

На пытанні карэспандэнта сайта EXPERTBY.ORG адказаў старшыня рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў  Антось Астаповіч.
На ягоную думку, праблема не ў тым, што помнік перанеслі, няхай нават з цэнтральнай алеі на бакавую, а у тым, што пры гэтым груба быў парушаны Закон. І тут гаворка ідзе пра агульны стан прававой свядомасці сярод тых людзей, якія прымаюць рашэнні ў нашай краіне.
На пытанне, чаму адбыўся перанос помніка, сп. Астаповіч адказаў наступнае:
"Я заўсёды тлумачу матывацыю вельмі проста. Я ніколі не шукаю ў гэтым ні палітыкі, ні ідэалогіі, таму што пытанне - яно наверсе палягае.  Гэта ў першую чаргу грошы. Бо нават з тым жа помнікам Багдановічу - тут усё становіцца вельмі зразумела. Калі прааналізаваць гэтае пытанне ў такім ракурсе: у якім сэнсе гэта выгадна? А гэта вельмі выгадна: на тым месцы, дзе калісьці стаяў помнік, робіцца вялікі фантан. А што ёсць такое фантан? Гэта земляныя работы, гэта інжынерныя сеткі, гэта мантажныя работы. Адным словам, гэта адна з самых высокавартасных у фінансавым сэнсе прац па будаўнічых нормах і расцэнках. Вось і матывацыя: як мага болей выкарыстаць, пракруціць грошай з дзяржаўнага бюджэту."

имидж | образование

Алех Блазан

Пытанне аб вяртанні да 11-гадовага навучання і адмене профільных класаў у школе хутка будзе вырашана канчаткова і назаўжды. Някепскі ход, каб папсаваць імідж нашай дзяржавы і яе кіраўніцтва. Не, калі тэму з школьнай рэформай зацеялі, каб увагу грамадства адцягнуць ад якіх іншых, больш істотных тэмаў (ну, там ад продажу беларускіх прадпрыемстваў расійскаім алігархам), тады гэта яшчэ зразумела. Але ж калі тыя змены ў школьнай сістэме, што так гучна абвешчаны, з'яўляюцца самадастатковай з'явай на інфармацыйнай прасторы, тады іх абгрунтаванне трэба было б... ну, як гэта казаць... дапрацаваць, што лі. Сапраўды, усе навокал на 12-годку пераходзяць - Україна, Грузія, Казахстан, Расія... Большасць краін мае спецыялізацыю ў старэйшых класах, а хто яе не мае, намагаецца стварыць... Дарэчы, пасля доўгіх дыскусій і абмеркаванняў. І тут у самым цэнтры Еўропы знаходзіцца краіна, якая абвяшчае, што яна не ўмее і не жадае забяспечыць сваім шкалярам тыя ж умовы, якія ствараюцца ім у іншых краінах...

имидж | образование

Андрей Крева

По мнению исследователей динамики развития рынка труда, наиболее востребованными качествами работника будущего будут: здоровье, навыки коммуникации, гибкость мышления, умение работать в команде, творческий подход к решению проблемы, свободное владение ИТ, психологическая устойчивость, позитивность.
Чтобы подготовить успешного в будущем работника, надо вводить не черчение, как предлагается в проекте новой «реформы», а уроки риторики, истории мировой культуры, основ мировых религий, сохранить уроки мировой художественной культуры, на новом уровне преподавать ИТ и иностранные языки.  
Но самое главное - необходимо полностью изменить сам стиль обучения в средней школе. Это не должно быть заучивание формул и алгоритмов, данных учителем, когда каждый сидит в затылок другому, наедине с ручкой и тетрадкой. Этот стиль давно устарел, он не отвечает запросам времени, так как не воспитывает у школьников самостоятельности мышления, а приучает мыслить штампами.
Необходимо построить совсем другой обучающий процесс, в основе которого не парты и учитель с указкой, а командный поиск решения; не запоминание, а исследование; не страх плохой оценки, а интерес; не шаблон/ алгоритм, а творчество; не натаскивание по отдельным предметам, а целостная картина мира. Такой подход даст возможность избежать перегрузок и стрессов, позволит сохранить здоровье школьников.

Предыдущая 1 2 3 4 5 6 7 Следующая


© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке