Личный кабинет


Зарегистрироваться

Прэзідэнт Канферэнцыі МГА Рады Эўропы вітае вызваленне маладога апазіцыйнага лідэра

Фота з сайта Рады Эўропы

диалог | неправительственные организации | оппозиция | ПАСЕ | политзаключенные | права человека | Совет Европы

Дата публикации: 25 января 2008 01:58

Фота з сайта Рады Эўропы

Версия для печати
Послать ссылку

Прэзідэнт Канферэнцыі Міжнародных грамадскіх арганізацый Рады Эўропы вітае датэрміновае вызваленне з вязніцы маладога апазіцыйнага лідэра

Страсбург, 24.01.2008 

"Сённяшняе датэрміновае вызваленне Вярхоўным Судом Змітра Дашкевіча, лідэра маладзёвай апазіцыйнай групы Малады Фронт, падбадзёрвае", заявіла Аннэлісэ Ошгер, прэзідэнт Канферэнцыі МГА Рады Эўропы напрыканцы зімовай сесіі ў Страсбургу.

"Вызваленне пана Дашкевіча ідзе ў рэчышчы патрабаванняў міжнароднай супольнасці даць свабоду ўсім палітычным вязням у Беларусі, да чаго таксама заклікае Рэзалюцыя Канферэнцыі МГА Рады Эўропы, выдадзеная два дня таму. У той жа час я ізноў заклікаю беларускія улады вызваліць тых палітычных зняволеных, якія яшчэ знаходзяцца ў вязніцах, і спыніць крымінальны пераслед па палітычных матывах. Гэта будзе рэалістычным рухам наперад да дыялогу з міжнароднай дэмакратычнай супольнасцю," - сказала пані Ошгер.

Канферэнцыя МГА Рады Эўропы ізноў пацвердзіла сваю падтрымку грамадскай супольнасці ў Беларусі дзеля магчымасці мірнага развіцця дэмакратыі ў краіне і яе ўступлення ў Раду Эўропы.

Рада Эўропы

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке