Личный кабинет


Зарегистрироваться

ПАРЭ вітае датэрміновае вызваленне Змітра Дашкевіча

Фота з сайта Рады Эўропы

ПАСЕ | политзаключенные | права человека | Совет Европы

Дата публикации: 25 января 2008 02:17

Фота з сайта Рады Эўропы

Версия для печати
Послать ссылку

Парламенцкая Асамблея Рады Эўропы вітае датэрміновае вызваленне Змітра Дашкевіча

Страсбург, 24.01.2008

"Мне хацелася б выразіць вялікую палёгку і здавальненне ў сувязі з датэрміновым вызваленнем Змітра Дашкевіча," - сказаў Андрэа Рыгоні (Італія, ALDE), дакладчык Камітэта па палітычных справах Парламенцкай Асамблеі Рады Эўропы па становішчу ў Беларусі, каментуючы датэрміновае вызваленне лідэра незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт, які ў сераду быў выпушчаны з вязніцы ў Беларусі, дзе знаходзіўся ў зняволенні.

"Гэтае вызваленне было нечаканым, але яно моцна затрымалася," - дадаў ён. Некалькімі днямі раней быў таксама датэрмінова адпушчаны бізнесовец Мікалай Аўтуховіч, які таксама лічыўся палітычным зняволеным.

Пан Рыгоні працягваў: "Пытанне палітычных зняволеных з'яўляецца прыярытэтным для Парламенцкай Асамблеі ў яе адносінах з Беларуссю. Я яго ўвесь час уздымаў у размовах з уладамі падчас майго візіту ў Мінск у кастрычніку мінулага году."

"Я спадзяюся, што гэтыя вызваленні будуць першымі з серыі пераканаўчых знакаў, якія прадэманструюць жаданне беларускіх уладаў наблізіцца да Эўропы. Асабіста я перакананы, што толькі праз дыялог з уладамі, таксама як праз дыялог з апазіцыяй грамадскай супольнасцю, Рада Эўропы можа зрабіць унёсак у гэты працэс."

У аўторак, 22 студзеня, Камітэт па палітычных справах правёў абмен меркаваннямі адносна становішча ў Беларусі з прадстаўнікамі апазіцыі, а таксама - у першыню з 2004 г. - з дзвюма чальцамі Нацыянальнага Сходу Беларусі.

Рада Эўропы

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке