Личный кабинет


Зарегистрироваться

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі

Фота з сайта Рады Эўропы

диалог | неправительственные организации | ПАСЕ | политзаключенные | права человека | Совет Европы

Дата публикации: 25 января 2008 02:27

Фота з сайта Рады Эўропы

Версия для печати
Послать ссылку

Канферэнцыя Міжнародных грамадскіх арганізацый Рады Эўропы выражае глыбокую занепакоенасць у сувязі з сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

Страсбург, 24.01.2008

Канферэнцыя МГА Рады Эўропы, што праводзіла сваю сустрэчу ў Страсбургу з 21 па 24 студзеня, прыняла Рэзалюцыю, у якой выражае глыбокую занепакоенасць у сувязі з пагаршэннем становішча з правамі чалавека ў Беларусі. "Аўтарытарнае кіраванне ў Беларусі прыводзіць да парушэння правоў большасці беларусаў", - сказана ў Рэзалюцыі.

Канферэнцыя заклікала беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных вязняў і спыніць ціск на палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі і спыніць пераслед іх актывістаў. Яна таксама настойвае на тым, каб улады паважалі права на мірныя сходы, свабоду слова, аб`яднанняў і інфармацыі. Таксама неабходна стварыць умовы для правядзення свабодных і сумленных выбараў.

Канферэнцыя выразіла захапленне мужнасцю, воляй і моцай грамадскай супольнасці ў Беларусі, якія праяўляюцца пры адстойванні ідэй дэмакратыі і эўрапейскіх каштоўнасцяў. Канферэнцыя жадае працягваць падтрымку грамадскай супольнасці ў Беларусі дзеля магчымасці мірнага развіцця дэмакратыі ў краіне і яе ўступлення ў Раду Эўропы.

Рада Эўропы

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке