Кабiнет эксперту


Зарэгістравацца

Лібералізацыю эканомікі трэба праводзіць больш рашуча

Фото Arthur Arnwald

лібералізацыя | эканоміка

Дата публiкацыi: 06 марта 2008 01:45

Фото Arthur Arnwald

Версiя для друку
Паслаць спасылку


Адмена "залатой акцыі" - крок прагрэсіўны, але недастатковы, каб гаварыць аб істотным паляпшэнні інвестыцыйнага клімату ў краіне. Аб гэтым заявіў БелаПАН незалежны эксперт эканаміст Сяргей Балыкін.

"Зразумела, знешне "залатая акцыя", якая прадугледжвала магчымасць для дзяржавы фактычна камандаваць суб'ектам гаспадарання, выглядала пудзілам для інвестара. Але любы сур'ёзны інвестар, калі прымае рашэнне аб інвестыцыях, вывучае інвестыцыйны клімат у комплексе. На жаль, беларускае заканадаўства спрыяльным для прыцягнення інвестыцый назваць нельга", - канстатаваў С.Балыкін.

Паводле яго слоў, у краіне захоўваецца адміністрацыйнае рэгуляванне цэнаўтварэння, нармаванне затрат, якія прадпрыемства можа ўключыць у сабекошт, штучнае абмежаванне памеру зарплаты і г.д. "Праблемай з'яўляецца беларуская падатковая сістэма, прычым не столькі з-за памераў ставак, колькі з-за супярэчнасці і заблытанасці, - зазначыў эксперт. - Напрыклад, многія падаткі і плацяжы маюць фактычна аднолькавую базу, і тэарэтычна іх можна было б аб'яднаць у адзін падатак або плацёж. Парадак налічэння падаткаў заблытаны, і вельмі часта памылка ў адным падатку цягне за сабой іншыя, што прыводзіць да пакаранняў".

С.Балыкін звярнуў увагу на тое, што ў краіне недастаткова абаронена права прыватнай уласнасці: "Фіскальныя органы маюць права без рашэння суда спісваць грашовыя сродкі з рахункаў суб'ектаў гаспадарання. Існуе таксама практыка накладання адміністрацыйных спагнанняў без рашэння суда".

"Без вырашэння гэтых і іншых праблем гаварыць аб сур'ёзным паляпшэнні дзелавога клімату не даводзіцца", - канстатаваў эксперт.

Пры гэтым ён зазначыў, што за апошнія некалькі месяцаў было прынята шмат актаў, скіраваных на лібералізацыю эканамічных адносін. Напрыклад, дэкрэты аб спрашчэнні рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання і аб ільготах бізнесменам у малых гарадах і сельскай мясцовасці, указы аб статуце добрасумленнага ўдзельніка ЗЭД, оаб гарантыях для дзейнасці інвестараў СЭЗ. Хоць гэтыя акты і вырашаюць важныя пытанні, згаданых мер недастаткова", - лічыць С.Балыкін.

"На жаль, беларуская ўлада, падобна, не можа адважыцца на хуткую і ўсеагульную лібералізацыю эканамічных адносін. Справа абмяжоўваецца паўмерамі. Але гэта якраз той выпадак, калі рабіць напалову горш, чым не рабіць наогул, паколькі тактыка паступовай ліквідацыі бар'ераў вядзе да з'яўлення прамежкавых перашкод", - упэўнены незалежны эксперт.

 

БелаПАН

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Усе заўвагі і пажаданні дасылайце на webmaster@expertby.org
Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні арыгінальных матэрыялаў гіперспасылка абавязкова. Паведаміць пра памылку