Дзелавыя стасункі паміж Венесуэлай і Беларуссю не маюць нічога агульнага з адмываннем грошай, гаворыцца ў распаўсюджанай 11 сакавіка заяве пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла.
Заява зроблена ў сувязі з каментарыем былога пасла Польшчы ў Беларусі Марыуша Машкевіча наконт санкцый ЗША ў дачыненні да канцэрна "Белнафтахім". У прыватнасці, М.Машкевіч выказаў думку, што беларускія ўлады хацелі выкарыстаць канцэрн як "дапаможную структуру для адмывання грошай" пры продажы венесуэльскай нафты.
"Для былога польскага пасла прычынай для злараднасці паслужылі санкцыі ўрада (які дыхае на ладан) Буша, прадпрынятыя ў дачыненні да суверэннай дзяржавы толькі за тое, што яна не хоча прыслугоўваць уладным людзям, якія дзейнічаюць шляхам агрэсій і санкцый, шляхам акопвання на чужых тэрыторыях для акальцоўвання Расіі, у запале страсці да яе прыродных багаццяў", - гаворыцца ў заяве пасольства Венесуэлы.
Выказванні М.Машкевіча, падкрэсліваецца ў заяве, з`яўляюцца "грубым і безадказным падманам". "Не мае таксама нічога агульнага з рэчаіснасцю сцвярджэнне аб існаванні нібыта падпісаных пагадненняў аб "продажы венесуэльскай нафты". Такіх няма ў прыродзе", - гаворыцца ў дакуменце.
Пасольства "настойліва раіць" М.Машкевічу "добра папаласкасць рот, перш чым гаварыць аб годных прэзідэнтах".



LiveJournal
RSS