Личный кабинет


Зарегистрироваться

На перамовах з "Газпромам" беларускі бок прапануе перагледзець формулу цаны на газ

Белтрансгаз | Газпром | цена на газ

Дата публикации: 02 апреля 2008 03:10

Наталля Кароткая

Версия для печати
Послать ссылку


У Маскве 1 красавіка адбылася рабочая сустрэча першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі з кіраўніком "Газпрома" Аляксеем Мілерам.

У "Белтрансгазе" каментаваць пытанні, якія абмяркоўваліся на перамовах, БелаПАН не сталі. У прэс-службе расійскай кампаніі патлумачылі, што "ў асноўным абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з формулай цаны на газ, а таксама прэтэнзіі "Газпрома", звязаныя з адлічэннямі "Белтрансгазу" ў інавацыйны фонд Беларусі".

"Ёсць дзве розныя пазіцыі па пытаннях вызначэння кошту газу, - зазначылі ў "Газпроме". - У нас ёсць цвёрдая перакананасць, што цана на газ для Беларусі фармуецца згодна з кантрактнай формулай цаны, прывязанай да кошту нафтапрадуктаў у Еўропе. І мяняць яе мы не збіраемся. Аднак беларускі бок прапануе перарабіць формулу цаны і такім чынам знізіць цану на газ".

У расійскай кампаніі не сталі называць цану на газ для Беларусі ў другім квартале, спаслаўшыся на "камерцыйную тайну". Аднак раней намеснік кіраўніка Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Расіі Андрэй Белавусаў сказаў, што яна складзе 128 долараў. Нагадаем, у першым квартале - 119 долараў за тысячу кубаметраў.

У "Газпроме" праінфармавалі, што падчас перамоў паміж У.Сямашкам і А.Мілерам 1 красавіка было разгледжана таксама пытанне аб адлічэннях "Белтрансгазу" ў інавацыйны фонд Беларусі. "Газпром" звярнуў увагу беларускіх партнёраў на тое, што падобныя адлічэнні супярэчаць умовам набыцця 50% акцый "Белтрансгазу".

На думку расійскага боку, "павелічэнне памеру адлічэнняў "Белтрансгазам" збораў у інавацыйны фонд краіны да 19% ад сабекошту паслуг, што прадастаўляюцца кампаніяй, супярэчыць дзейным дакументам". У паведамленні ААТ "Газпром" гаворыцца аб тым, што ў адпаведнасці з раней падпісанымі дакументамі, беларускі бок не павінен павялічваць фінансавыя абавязацельствы ААТ "Белтрансгаз".

"Акрамя таго, у адпаведнасці з Пагадненнем паміж урадам РФ і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб мерах па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, падпісаным у сакавіку 2007 года, беларускі бок з 1 ліпеня 2007 года не павінен прымяняць у адносінах да гаспадарчых суб'ектаў з удзелам расійскага капіталу плацяжоў, якія носяць характар падаткаў або збораў, не прадугледжаных падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь", - заяўляюць у "Газпроме".

На сустрэчы таксама было прынята рашэнне стварыць сумесную рабочую групу па праекце будаўніцтва электрастанцыі ў Беларусі.


БелаПАН

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке