Беларускі бок хоча давесці колькасць сваіх дыпламатаў у ЗША і амерыканскіх - у Беларусі "да парытэту па формуле адзін плюс шэсць", заявіў 2 красавіка журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Віктар Гайсёнак. Гэта азначае, што ў пасольстве павінен працаваць адзін пасол і шэсць супрацоўнікаў.
Паводле слоў В.Гайсёнка, бліжэйшым часам частка супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Вашынгтоне (прыблізна 10 чалавек - БелаПАН.) вернуцца ў Беларусь. "Мы цяпер чакаем ад амерыканскага боку поўнага і безагаворачнага зняцця санкцый, уведзеных у адносінах да канцэрна "Белнафтахім", - гэта адзіная аснова для далейшага дыялогу", - падкрэсліў намеснік міністра.



LiveJournal
RSS