Личный кабинет


Зарегистрироваться

Лорд Бэл адаслаў на ўзгадненне Лукашэнку план па змене іміджу Беларусі

Фото  БЕЛТА

имидж | необходимость реформ

Дата публикации: 08 апреля 2008 02:03

Фото БЕЛТА

Версия для печати
Послать ссылку


Англійскі піяршчык Цімаці Бэл у інтэрв'ю Еўрарадыё паведаміў, што падрыхтаваны ім план па паляпшэнні вонкавага іміджу Беларусі ўжо на стале ў Лукашэнкі.

Бэл: "Так, я падрыхтаваў план, аднак пакуль не атрымаў адказу ад вашага прэзідэнта".

Бэл не раскрывае падрабязнасцяў пра змест плану да таго моманту, пакуль ён не будзе зацверджаны.

Таксама брытанскі піяршчык сказаў, што нічога не ведае пра разгон дэманстрацыі ў Дзень Волі 25 і арышты тэхнікі ў незалежных журналістаў 27 сакавіка.

Бэл: "Не... На жаль, нават пасля таго, як вы мне расказалі, я не магу зараз неяк гэтыя падзеі пракаментаваць..."

Нагадаем, днямі мінуў двухтыднёвы тэрмін, які даў Аляксандр Лукашэнка англійскаму піяршчыку Цімаці Бэлу для распрацоўкі плана па паляпшэнні вонкавага іміджу Беларусі. Падзеі ж 25 і 27 сакавіка, якія некалькі дзён былі навіной № 1 еўрапейскіх і амерыканскіх газет, беларускія праваабаронцы назвалі "планам лорда Бэла ў дзеянні".


Белрадио.fm

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке