Кабiнет эксперту


Зарэгістравацца

Расія вырашыла абыходзіцца без Беларусі

саюз Беларусі і Расіі

Дата публiкацыi: 27 траўня 2008 13:06

Версiя для друку
Паслаць спасылку


Дзмітрый Мядзведзеў, новы прэзідэнт Расійскай Федэрацыі, на мінулым тыдні здзейсніў свае першыя замежныя візіты, наведаўшы Казахстан і Кітайскую Народную Рэспубліку. Пры гэтым пра наведванне Беларусі, якая па-ранейшаму лічыцца значнай колькасцю расіянаў і беларусаў бліжэйшым саюзнікам іх краіны, гаворка пакуль не ідзе. Нягледзячы на тое, што сам гэты факт здзіўлення моцнага не выклікае, ён з'яўляецца падставай яшчэ раз вярнуцца да праблемы адносінаў двух краін і паразважаць наконт цяперашняга стану і перспектываў беларуска-расійскіх адносін. Ці трэба чакаць нейкіх зменаў у іх? На гэтае пытанне карэспандэнту EXPERTBY.ORG дае адказ палітолаг Кірыл Коктыш.

Першы візіт звычайна маркіруе прыярытэты, з якіх зыходзіць краіна і яе новы кіраўнік. І абранне ў якасці такіх краін Казахстана і Кітая лагічным чынам акрэслівае тыя прыярытэты, з якіх будзе зыходзіць Расія пры Мядзведзеве. Прыярытэты гэтыя ў першую чаргу энергетычныя: Казахстан разам з Расіяй з'яўляецца буйным пастаўшчыком энерганосьбітаў і ў заходнім і ў паўдзённым напрамку, Кітай, які ня больш як праз чатыры гады стане эканомікай нумар 1 у свеце, з'яўляецца перспектыўным спажыўцом энерганосьбітаў.
 
Беларусь у якасці краіны першага візіту была прапанавана Мядведзеву, такія прапановы, напэўна, былі зроблены і шэрагам іншых дзяржаваў. Але ня больш за тое: Расія не рабіла аніякіх заяў, з якіх бы як-небудзь вынікала, што Мядведзеў можа паехаць на першы свой візіт у Беларусь. Таму і пытанне "чаму не ў Беларусь" здаецца не зусім правамоцным, бо сапраўды, цяжка сцвярджаць, што Беларусь і дагэтуль з'яўлялася прыярытэтам. Калі прымаюцца рашэнні аб будаўніцтве БТС-2, і аб запаўненні новага нафтаправоду 40 мільёнамі тон з тых 70, што зараз ідуць праз "Дружбу", г.зн. праз беларускую тэрыторыю, гэта сведчыць як мінімум пра тое, што нават у сярэднетэрміновай перспектіыве Расія вырашыла абыходзіцца без Беларусі, і нават ужо ўклала ў сваю "абыходную" стратэгію досыць вялікія грошы, каб немагчыма было гаварыць нават аб пераглядзе гэтай стратэгіі.
 
Зразумела, што саюзны праект не зварухнецца ні ў той ні ў іншы бок наступныя тры гады - пакуль ня будуць уведзены ў эксплуатацыю Nord Stream (Паўночна-Эўрапейскі газапровад), БТС-2, і адначасова ня будзе завершаны пераход на рынкавыя кошты за газ. Да гэтага часу Расія будзе цалкам кампенсаваць дзяржзаказам на беларускую прамысловую прадукцыю падвышэнне коштаў, што яна зараз і робіць. Што будзе пасля таго, як праз тры гады ўсё гэта завершыцца? Думаю, пакуль адказу няма ні ў каго. Імідж... У Мядведзева цвёрды імідж ліберала-рыначніка, з гэтага і трэба зыходзіць. Ніякі візіт не патрабуе ад госця ці ад гападара салідарызавацца адзін з адным, пытанне не ў тым, хто да каго прыехаў, а што абмяркоўвалася і што было вырашана. Чагосці ж новага ў расійска-беларускіх дачыненнях, як мы разгледзелі, зараз здарыцца ня можа. Хіба што па ініцыятыве беларускага прэзідэнта - але тады размова павінна ісці пра яго візіт у Маскву, а не пра візіт да яго.

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Усе заўвагі і пажаданні дасылайце на webmaster@expertby.org
Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні арыгінальных матэрыялаў гіперспасылка абавязкова. Паведаміць пра памылку