Помнік, знікненне якога некалькі тыдняў таму ўсхвалявала грамадскасць г. Мінска, ізноў вярнуўся ў сквер побач з тэатрам оперы і балету. Толькі цяпер помнік Максіму Багдановічу знаходзіцца не на той алеі, якая вядзе да цэнтральнага ўвахода ў тэатр, а на бакавой алеі, што выходзіць на вуліцу Багдановіча насупраць вуліцы Заборскага і мінскай Сувораўскай вучэльні.
Навошта трэба было нечакана змяняць месца знаходжання фігуры славутага беларускага паэта, якая раней вельмі маляўніча ўзвышалася на фоне будынку тэатру, ажыўляючы ягоны фасад? Супрацоўнікі КУП «УКС Центрального района г. Минска», арганізацыі, якая з'ўляецца заказчыкам рэканструкцыі сквера, не здолелі даць адказ на гэтае пытанне, спаслаўшыся на загады, спушчаныя "зверху". Але, па іх меркаванні, цяпер помнік паэту знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад вуліцы, якая носіць ягонае імя і ў гэтым больш логікі, чым у размяшчэнні помніка Багдановіча побач з вуліцай Янкі Купалы.
У любым выпадку, жыхарам гораду прыйдзецца прызвычайвацца да новага месцазнаходжання помніка.
EXPERTBY.ORG



LiveJournal
RSS