2008-11-09 11:42

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2008 – 2009 г.г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе чатырох сесий, першая з якіх адбудзецца ў снежні ва Ўкраіне, а апошняя – летам 2009 г. у Страсбурзе. Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы. Подробнее

ВЕШПИ | Совет Европы

Личный кабинет


Зарегистрироваться

Аб новай пазіцыі Польшчы казаць зарана?

ЕС | независимость | санкции | суверенитет

Дата публикации: 30 июня 2008 23:21

Версия для печати
Послать ссылку



На мінулым тыдні шырокім фронтам прайшла інфармацыя аб новай пазіцыі Польшчы ў пытанні ўзаемаадносін паміж Беларуссю і Эўразвязам. Найбольшае ўражанне пакідаюць, безумоўна, прапановы польскага боку адмовіцца ад палітыкі санкцый у дачыненні да нашай краіны. Па просьбе карэспандэнта EXPERTBY.ORG сітуацыю каментуе спецыяліст у галіне міжнародных адносін Андрэй Фёдараў:


Мне падаецца, на падставе апублікаванай інфармацыі пакуль што нельга сцвярджаць, што польскі бок прапануе нешта экстраардынарнае, што прынцыпова адрознівалася б ад палітыкі іншых дзяржаваў-чальцоў Эўразвязу. Напрыклад, днямі ў Менску пабываў амбасадар Нідэрландаў у Польшчы і па сумяшчальніцтву ў Беларусі Марнікс Кроп. У інтэрв'ю БелаПАН ён зазначыў, што адносіны паміж ягонай краінай і Беларуссю ўяўляюць сабой змешаную карціну: пры фактычна заблакаваных кантактах на палітычным узроўні супрацоўніцтва ў эканоміцы ўмацоўваецца, расце цікавасць адзін да аднаго і ў іншых абласцях.

На вялікі жаль, нельга адмаўляць тое, што над нашай дзяржавай пастаянна вісіць небяспека страты незалежнасці. Калі б аб'яднаная Эўропа далучылася да эканамічных санкцыяў ЗША, дык па вядомых прычынах матэрыяльны дабрабыт насельніцтва вельмі істотна пагоршыўся б. Няма сумненняў, што ў гэтых абставінах, каб збіць хвалю масавага незадавальнення афіцыйны Менск вырашыў бы пагадзіцца з тымі ўмовамі, што апошнім часам няспынна высоўвае Масква, і якія б раней ці пазней прывялі б нас да фактычнай адмовы ад свайго суверэнітэту.

Нарэшце, неяк цяжка ўявіць, што такі чалавек, як Марыюш Машкевіч, здольны здрадзіць ідэе беларускай дэмакратыі. Таму, на мой погляд, заўчасна рабіць нейкія катэгарычныя высновы, варта пачакаць больш дакладнай інфармацыі.



EXPERTBY.ORG

Комментарии


© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке