26 чэрвеня 2008 года быў прыняты дэкрэт прэзідэнта №14 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь». Гэты дакумент створаны з мэтай далейшага развіцця канстытуцыйнага кантролю ў дзяржаве і ўмацавання канстытуцыйнасці ў праватворчасці і правапрымяненні.
Дэкрэтам Канстытуцыйнаму Суду Рэспублікі Беларусь прадстаўлены рад паўнамоцтваў, замацаваныя новыя механізмы і формы здзяйснення канстытуцыйнага кантролю.
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Пётр Міклашэвіч 23 ліпеня даў прэс-канферэнцыю, на якой патлумачыў сутнасць дэкрэта і спецыфіку працы Суда ў адпаведнасці з ім.
Канстытуцыйны суд надзелены правам здзяйсняць абавязковы папярэдні кантроль канстытуцыйнасці ўсіх законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ўхваленых Саветам Рэспублікі.
Паводле слоў Пятра Міклашэвіча, «асноўная функцыя Канстытуцыйнага Суда – здзяйсненне так званага наступнага канстытуцыйнага кантролю. Гэта значыць, што калі закон пачынае дзейнічаць, і ў ходзе яго прымянення выяўляецца супярэчанне нормам Канстытуцыі, то Суд можа прызнаць нормы закона неканстытуцыйнымі».
Канстытуцыйны Суд будзе даводзіць пазіцыю аб канстытуцыйнасці міжнародных дамоў Рэспублікі Беларусь – да падпісання прэзідэнтам нарматыўных прававых актаў аб выражэнні згоды Беларусі на абавязковасць для яе міжнародных дамоў.
Канстытуцыйны Суд надзелены правам даваць афіцыйнае тлумачэнне дэкрэтаў і ўказаў прэзідэнта, якія датычаць канстытуцыйных правоў, свабод і абавязкаў грамадзянаў.
Суддзі Канстытуцыйнага Суда будуць праводзіць праверку канстытуцыйнасці пэўных накірункаў нарматыўнай дзейнасці і прававой практыкі судоў, праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў. У тым ліку правярацца будзе і дзейнасць службовых особ вышэйшых эшалонаў улады.
«Калі мы правядзем адпаведную праверку і дадзім ацэнку праз прызму адпаведнасці іх дзейнасці Канстытуцыі, будзе прадстаўлена інфармацыя кіраўніку краіны. Зразумела, будуць зробленыя адпаведныя вывады і будуць прымацца адпаведныя меры ў адносінах да тых службовых асоб, якія ў сваёй дзейнасці дапускаюць парушэнне норм Канстытуцыі», -- сказаў Пётр Міклашэвіч.
Згодна з меркаваннем Канстытуцыйнага Суда, увядзенне дэкрэтам прэзідэнта ад 26 чэрвеня 2008 г. №14 «Аб некаторых мерах па здасканаленні дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь» абавязковага папярэдняга кантролю з'явілася своечасовым і апраўданым.
Вышэйзгаданая форма канстытуцыянага кантролю ў канчатковым выніку будзе садзейнічаць умацаванню прынцыпа верхавенства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у жыцці грамадства і дзяржавы, павышэнню якасці законаў, эфектыўнасці прававога рэгулявання, захаванню правоў і свабод грамадзянаў.



LiveJournal
RSS