Личный кабинет


Зарегистрироваться

Канстытуцыйны Суд атрымаў вельмі сумнеўныя паўнамоцтвы

Конституционный суд

Дата публикации: 26 июля 2008 12:24

Версия для печати
Послать ссылку

Новыя паўнамоцтвы Канстытуцыйнага Суда, нададзеныя яму прэзідэнтам згодна дэкрэта №14 ад 26 чэрвеня 2008 г. «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь», заслужаны юрыст РБ, былы намеснік старшыні Канстытуцыйнага Суда Валерый Фадзееў лічыць вельмі сумнеўнымі. Спецыяльна для EXPERTBY.ORG ён патлумачыў, чаму мае такое меркаванне.

На думку Валерыя Фадзеева, немэтазгодным было спалучаць Канстытуцыйнаму Суду папярэдні і наступны кантроль за нарматыўнымі актамі, бо так ён можа патрапіць у пастку супярэчнасцяў:

-- Дапусцім, -- кажа Валерый Фадзееў, -- Канстытуцыйны Суд разгледзіць законапраект аб СМІ і вырашыць, што ён адпавядае нормам закона. А пасля нехта ўнясе прапанову аб разглядзе гэтага закона на адпаведнасць нормам Канстытуцыі. То ўжо тут Суд будзе вымушаны пярэчыць сам сабе.

Сумненні выклікае і наданне Канстытуцыйнаму суду паўнамоцтваў праводзіць праверку канстытуцыйнасці пэўных накірункаў нарматворчай дзейнасці і правапрыменнай практыкі судоў, праваахоўных ды іншых дзяржаўных органаў. Паводле В.Фадзеева, «у такім выпадку Канстытуцыйны Суд будзе выконваць функцыі Пракуратуры і Дзяржкантролю». Акрамя таго, дзіўна выглядае паўнамоцтва афіцыйнага тлумачэння дэкрэтаў і ўказаў прэзідэнта. «Атрымліваецца, што прэзідэнт даў указанне тлумачыць тое, што ён жа сам напісаў».

Таксама наш суразмоўца асабліва падкрэсліў:

-- Міклашэвіч на прэс-канферэнцыі на пытанне аб тым, калі грамадзяне змогуць звяртацца са скаргамі ў Канстытуцыйны Суд, адказаў, што для гэтага трэба ўносіць папраўку ў Канстытуцыю. У нас грамадзяне не маюць такога права, не існуе інстытута канстытуцыйнай скаргі. Гэта непаслядоўна. І самае галоўнае: паўнамоцтвы Канстытуцыйнага Суда павінны быць вызначаны Канстытуцыяй. А ў дадзеным выпадку яны вызначаюцца дэкрэтам прэзідэнта, які мае часовы характар.

В.Фадзееў, паводле яго слоў, надаў бы Канстытуцыйнаму Суду два асноўных права: мець магчымасць прымаць скаргі грамадзянаў і права тлумачыць Канстытуцыю. «Замест гэтага Суд атрымаў вельмі сумнеўныя паўнамоцтвы», -- кажа Валерый Фадзееў.

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке