Пра гэта заявіла намесніца міністра эканомікі Таццяна Старчанка.
Па ёй словах, краіне адназначна не атрымаецца выйсці на прагнозныя параметры па інфляцыі. "У рамках 10% за год нам не атрымаецца яе вытрымаць. Калі ў другім паўгоддзі па інфляцыі мы выйдзем на ўзровень першага паўгоддзя, будзе добры вынік", - сказала намесніца міністра.
Т.Старчанка патлумачыла, што рост цэнаў выкліканы ў першую чаргу вонкавымі прычынамі: падаражэлі харчы і сыравіна на замежных рынках. “Пазбегчы росту цэнаў у такіх умовах вельмі складана”, — сказала яна.
Таццяна Старчанка паведаміла, што ёсць прапановы ад аграпрамысловага комплексу па падвышэнні коштаў у гэтым сектары эканомікі з тым, каб пазбегнуць стратнасці сельгаспрадпрыемстваў. "Мы будзем вывучаць гэтую сітуацыю, пралічваць розныя варыянты. Таксама мы захаваем дзяржрэгуляванне тарыфаў у галіне жыллёва-камунальных паслуг, бо гэты сектар аказвае істотны ўплыў на эканоміку. Я лічу, што сёння дзяржаўнае рэгуляванне коштаў трэба захаваць, але разам з тым неабходна больш уважліва падыходзіць да рашэння пытанняў стратнасці прадпрыемстваў", - адзначыла яна.
Інфляцыя ў Беларусі за першае паўгоддзе склала 7,3%. З агульнага прыросту інфляцыі 3,4% прыходзіцца на прырост коштаў на харч, 2,2% - на павялічэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.



LiveJournal
RSS
Комментарии