Личный кабинет


Зарегистрироваться

Беларусь абярэ партнёра па будаўніцтву АЭС паміж Расатамам і кампаніяй "Арэва"

аэс

Дата публикации: 01 августа 2008 15:13

Версия для печати
Послать ссылку

Канчатковы выбар партнёра Беларусі па будаўніцтву АЭС будзе зроблены паміж Расатамам і франка-германскай кампаніяй "Арэва", паведаміў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Беларусь атрымала афіцыйныя адказы ад гэтых дзвюх кампаній аб намерах па ўдзелу ў будаўніцтве АЭС у Беларусі. Ад амерыкана-японскай кампаніі "Вестінгауз-Ташыба" да 1 жніўня адказу так і не было. "Такім чынам, кола нашых патэнцыянальных партнёраў звузілася да дзвюх кампаній, - сказаў Уладзімір Сямашка. - Да 10 жніўня мы павінны прыняць рашэнне, з кім, на якіх ўмовах увайсці ў працэс перагавораў або правядзення тэндэра".

Першы віцэ-прэм'ер сказаў, што адказ Расатама адназначна станоўчы, і ён гатовы ў рамках міжурадавага пагаднення Беларусі і Расіі рэалізоўваць гэты праект, прадаставіць звязаныя крэдытныя сродкі. Расійскую кампанію задавальняюць таксама тэрміны і іншыя ўмовы па будаўніцтву станцыі.

Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, у афіцыйным адказе "Арэвы" гаворыцца аб тым, што кампанія "гатова абмяркоўваць магчымасць удзелу ў праекце ў Беларусі". У бліжэйшыя дні міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц сустрэнецца з кіраўніцтвам франка-германскай кампаніі "Арэва" для перагавораў.

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке