Личный кабинет


Зарегистрироваться

Беларусь можа скасаваць газавую дамову з Расіяй

газ

Дата публикации: 01 августа 2008 15:51

Версия для печати
Послать ссылку

Беларусь лічыць неабходным заключыць дадатковае пагадненне з Расіяй аб фарміраванні цаны на газ. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Змяненні ў дасягнутых раней дамоўленасцях неабходны ў сувязі з пераносам на больш позні тэрмін пераходу Расіі на роўнадаходныя з еўрапейскімі цэны на газ, дадаў ён.

Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, з 2009 года Беларусь можа чакаць істотны рост цэн на расійскі газ. Ён растлумачыў, што, падпісваючы ў снежні 2006 года адпаведнае пагадненне, беларускі бок кіраваўся афіцыйным дакументам урада Расіі, у якім змяшчаўся прагноз па змяненню сусветнай цаны на нафту. Аднак сітуацыя змянілася, і прагноз не пацвердзіўся: цэны на нафту рэзка павялічыліся. У сувязі з гэтым расійскі бок прыняў рашэнне запаволіць тэмпы пераходу на роўнадаходныя з еўрапейскімі цэны на газ унутры краіны, аргументуючы гэта наяўнасцю сур'ёзных прычын.

Беларускі бок таксама лічыць, што істотна змяніліся абставіны, якія могуць уплываць на змяненне умоў падпісанага пагаднення. Больш таго, такая магчымасць прадугледжваецца грамадзянскімі кодэксамі абедзвюх краін. "Такім чынам, мы павінны або сесці за стол перагавораў з расійскім бокам, або скасаваць дагавор. Але гэта недапушчальна. Цяпер мы вядзём перагаворы з расійскімі калегамі", - сказаў Уладзімір Сямашка, не ўдаючыся ў падрабязнасці.

Нагадаем, у першым квартале 2008 года Беларусь купляла расійскі газ па цане $119 за 1 тыс.куб.м, з другога квартала цана ўстаноўлена на ўзроўні $128 за 1 тыс.куб.м. Пры гэтым, адзначыў першы віцэ-прэм'ер, для Беларусі ўстаноўлена не самая нізкая цана на газ сярод краін СНД: Арменія купляе яго па $110 за 1 тыс.куб.м.

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке