Кабiнет эксперту


Зарэгістравацца

Пракуратура адобрыла знос кіёскаў на прыпынках

ІП | Мінск | предприниматели

Дата публiкацыi: 01 аўгуста 2008 01:31

Наталля Якавенка

Версiя для друку
Паслаць спасылку

У чэрвені аб'яднанне прадпрымальнікаў «Перспектыва» звярнулася ў Генеральную пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку рашэнням Мінгарвыканкама аб зносе кіёскаў на прыпынках грамадскага транспарту, якое, згодна з іх меркаваннем, не адпавядае інтарэсам жыхароў горада і прадпрымальнікаў. Цяпер пракуратура дала адказ аб тым, што не бачыць ніякіх парушэнняў у дзеяннях сталічных уладаў.

Ва многім іх рашэнне сапраўды ідзе не толькі ўразрэз з інтарэсамі прадпрымальнікаў, але і не задавальняе мінчукоў, якія не могуць як раней хутка набыць неабходныя дробныя рэчы – цыгарэты, бытавыя твары, напоі і г.д.

Тое ж пацвярджае лідэр прадпрымальніцкага аб'яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка:

-- Мы робімся сведкамі знішчэння дробнарознічнай гандлёвай сеткі ў горадзе Мінску. Улады абсалютна безпадстаўна, парушаючы інтарэсы амаль двухмільённага горада пазбаўляюць прадпрымальнікаў магчымасці развіваць свой бізнес і працаваць. Мінгарвыканкам, кажа, што кіёскі на прыпынках псуюць знешні выгляд горада, хаця гэта насамрэч не так. Рашэнне гарвыканкама носіць арганізацыйна-распараджальны характар. Яно не праходзіла юрыдычную экспертызу ў Міністэрстве юстыцыі. І мы, як арганізацыя, прайшлі практычна ўсе ступені звароту ў вышэйшыя органы ўлады. Гэта была і Адміністрацыя прэзідэнта, і Камітэт дзяржкантролю, урад, Дэпартамент прадпрымальніцтва, Парламент, Генеральная пракуратура. І ніводзін орган улады не стаў на абарону інтарэсаў мінчукоў, а таксама прадпрымальнікаў.

Але больш за ўсё Анатоль Шумчанка засмучаны тым, што прадпрымальнікі не хочуць аб'ядноўвацца для супольнага адстойвання сваіх інтарэсаў:

-- «Перспектыва» запрашала ўладальнікаў 20-30 кіёскаў, ёсць у нас і такія, на рабрчую групу ў Мінэканомікі. І аказалася, што яны як бы не чуюць нас, не хочуць ўмешвацца, лічаць, што разбяруцца са сваімі праблемамі самастойна. Другая частка прадпрымальнікаў не бачыць сэнсу ў барацьбе. Яны настолькі зацінутыя ўладаю, што не хочуць ні пісаць зыскі, ні хадзіць па судах, па чыноўніках, ні мітынгаваць.

У тым, што ўся бяда прадпрымальнікаў у іх адасобленасці, упэўнены і старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла. Ён таксама патлумачыў, чаму ўлады не хочуць саступаць прадпрымальнікам:

-- Іпэшнікі не аб'яднаныя. Ёсць сярод іх некалькі інцыятыўных фарміраванняў, але няма выпрацаваных, скаардынаваных дзеянняў.

Улады ж мяркуюць, што іпэшнікі ўходзяць ад падаткаў, прымяняюць шэрыя схемы. Лічыцца, што ў дробных прыватных прадпрыемствах адсцтнічае дакладны ўлік, кантроль. А да ўсяго яшчэ прадпрымальнікі пачалі палітызавацца.

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Усе заўвагі і пажаданні дасылайце на webmaster@expertby.org
Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні арыгінальных матэрыялаў гіперспасылка абавязкова. Паведаміць пра памылку