Кабiнет эксперту


Зарэгістравацца

ААН падвышае памеры фінансавай дапамогі Беларусі

логотип ООН

АЭС | ААН

Дата публiкацыi: 02 аўгуста 2008 11:47

логотип ООН

Версiя для друку
Паслаць спасылку

Новы прадстаўнік ААН/ПРААН у Беларусі Антоніюс Брук уручыў свае даверчыя лісты прэм’ер-міністру Беларусі Сяргею Сідорскаму. Падчас сваёй інагурацыі спадар Брук падкрэсліў, што нягледзячы на тое, што прыцягнуць у Беларусь новыя рэсурсы становіцца цяжэй, грантавая дапамога на 2006-2011 гады праз праграмы ААН павінна дасягнуць 80-85 мільёнаў даляраў.

“Узровень развіцьця Беларусі, калі вымяраць яго паводле крытэраў ААН — валавога ўнутранага прадукту, узроўню адукацыі, меркаванай працягласці жыцця — даволі высокі. ААН усё цяжэй накіроўваць рэсурсы ў тым жа аб'ёме ў Беларусь, бо ёсць значна бяднейшыя краіны”, заявіў прадстаўнік ААН.

У рамках краінавай праграмы ПРААН на 2006-2011 гады рэалізуюцца 29 праектаў у сацыяльна-эканамічнай галіне на суму звыш 70 млн. даляраў. Праекты тэхнічнай дапамогі рэалізуюцца ў пяці галінах, такіх як спрыянне эканамічнаму росту і павышэнню ўзроўню жыцця; эфэктыўнае дзяржаўнае кіраванне; экалогія, аднаўленне і ўстойлівае разьвіццё тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, а таксама пашырэнне транспамежнага супрацоўніцтва.

У галіне развіцця тэрыторыяў, які пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, чакаюцца новыя ініцыятывы. “Яны будуць рэалізавацца на самым нізавым узроўні, на ўзроўні сельсаветаў і вёсак. Іх сэнс заключаецца ў стымуляванні эканамічнай актыўнасці, развіцця бізнэса на пацярпелых тэрыторыях”, - сказаў Антоніюс Брук.

Прысутнічаючы на інагурацыі наменсік міністра замежных справаў Віктар Гайсёнак, заявіў, што Беларусь мае патрэбу ў падвышэнні інвестыцыйнай прывабнасці і прыцягненні ў краіну прамых інвестыцыяў, рэалізацыі праекты ў энергетычнай галіне, выкарыстанні альтэрнатыўных крыніц энэргіі, а таксама ў галіне ядзернай энэргетыкі.

Адказваючы на пытанне пра бяспеку будучай АЭС, намеснік міністра запэўніў, што будаўніцтва АЭС будзе праходзіць пад кантролем МАГАТЭ. “Калі мы будзем будаваць атамную электрастанцыю, а такая ўпэўненасць і намер у нас сфармаваліся, мы павінны паставіць гэтую АЭС пад кантрольі гарантыі МАГАТЭ”.

Сёння ў рамках краінавай праграмы ПРААН для Беларусі рэалізуецца два праекты для будаўніцтва АЭС. Гэта развіццё кадравага патэнцыялу для стварэння атамнай энэргетыкі і аналіз сістэмы генеруючай электраэнэргіі на прадмет магчымага ўключэння АЭС у энэргабаланс краіны.

Праграма развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з'яўляецца важным органам аператыўнай дзейнасці ААН па аказанні дапамогі (фінансавай, тэхнічнай і інш.) на мэты развіцця. ПРААН створаная ў лістападзе 1965 г. Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і ПРААН пачалося ў 1992 годзе з адкрыцця ў Мінску стала дзейснага прадстаўніцтва ААН/ПРААН і распрацоўкі Кароткатэрміновай праграмы ПРААН для Беларусі на 1992-1994 гады.

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Усе заўвагі і пажаданні дасылайце на webmaster@expertby.org
Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні арыгінальных матэрыялаў гіперспасылка абавязкова. Паведаміць пра памылку