Личный кабинет


Зарегистрироваться

А.Казуліна знялі з пасады старшыні партыі

Александр Козулин.  Изображение взято с сайта kozylin.com

А. Козулин | политзаключенные

Дата публикации: 04 августа 2008 09:15

Александр Козулин. Изображение взято с сайта kozylin.com

Версия для печати
Послать ссылку

Старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) абраны Анатоль Ляўковіч, былы першы намеснік кіраўніка партыі. Ён змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Казуліна, які цяпер будзе ганаровым старшынёй БСДП (Грамада).

Такое рашэнне прынята на з'ездзе партыі, які праходзіць 3 жніўня ў Мінску.

За абранне Аляксандра Ляўковіча прагаласавалі 53 дэлегаты, супраць — 24.

Прапанову зрабіць Аляксандра Казуліна ганаровым старшынёй партыі падтрымалі 55 чалавек, супраць выступілі 22 дэлегаты.

Як зазначыў А.Ляўковіч у інтэрв'ю БелаПАН, партыя плануе ўдзельнічаць у наступных прэзідэнтскіх выбарах як актыўны суб'ект.

Ён таксама сказаў, што А.Казулін, знаходзячыся ў зняволенні, удзелу ў дзейнасці партыі не бярэ і браць не можа, аде на сённяшнім з'ездзе дэлегаты ўзвысілі яго статус да ганаровага старшыні БСДП (Грамада). "Старшыняў шмат, партый таксама шмат, а вось ганаровыя страшыні — рэдкія людзі", — зазначыў А.Ляўковіч.

Намеснік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Рынкевіч, былы адвакат Аляксандра Казуліна, лічыць змену кіраўніцтва партыі здрадніцтвам у адносінах да Казуліна, які знаходзіцца за кратамі. "Гэта амаральна, — сказаў палітык, — партыя скацілася да ўзроўню палітычных пігмееў".

І.Рынкевіч выказаў меркаванне, што А.Ляўковіча ніхто сур'ёзна не ўспрымае ні ўнутры партыі, ні ў краіне, ні за мяжой.

Тое, што сёння адбылося на з'ездзе, можна назваць пераваротам, дадаў палітык, зазначыўшы: апрача таго, што "цішком" змянілі кіраўніцтва, яшчэ і поўнасцю змянілі статут партыі "пад аднаго чалавека".

А.Казулін ужо больш за два гады знаходзіцца ў турме. 13 ліпеня 2006 года суд прызнаў яго вінаватым у "наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, <...> суправаджаюцца прымяненнем насілля і знішчэннем чужой маёмасці", а таксама ў "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўніка ўлады, што пацягнула парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, і актыўным удзеле ў такіх дзеяннях". Апазіцыйны палітык быў прыгавораны да пазбаўлення волі тэрмінам на пяць з паловай гадоў. Арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала А.Казуліна палітзняволеным.

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке