2008-11-09 11:42

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2008 – 2009 г.г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе чатырох сесий, першая з якіх адбудзецца ў снежні ва Ўкраіне, а апошняя – летам 2009 г. у Страсбурзе. Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы. Поўны тэкст

УЕШПД | Рада Еўропы

Кабiнет эксперту


Зарэгістравацца

Памёр аўтар “Архіпелаг ГУЛАГу”

Дата публiкацыi: 13 аўгуста 2008 10:05

Версiя для друку
Паслаць спасылку

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры А.Салжаніцын памёр у ноч на 4 жніўня на 90-м годзе жыцця.

"Аляксандр Салжаніцын быў вартым павагі змагаром з савецкім таталітарным рэжымам", — зазначыў старшыня праваабарончага аб'яднання "Беларускі Хельсінкскі камітэт" (БХК) Алег Гулак у інтэрв'ю БелаПАН у сувязі са смерцю выдатнага расійскага пісьменніка і праваабаронцы.

Паводле слоў старшыні БХК, "Салжаніцын паказаў усю нечалавечую сутнасць савецкай таталітарнай сістэмы і заклаў аснову для таго, каб гэтая сістэма развалілася". "З гэтага пункта гледжання, ён — вялікі чалавек", — заявіў А.Гулак.

У апошнія гады жыцця, лічыць праваабаронца, Салжаніцын быў "занадта рускім чалавекам, рабіў тое, што лічыў неабходным на карысць Расіі". "Але ён быў і застанецца выдатным чалавекам", — падкрэсліў А.Гулак.

Аляксандр Салжаніцын нарадзіўся 11 снежня 1918 года ў Кіславодску. У 1941 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Растоўскага універсітэта. Адначасова з гэтым Салжаніцын вучыўся ў Маскоўскім інстытуце філасофіі, літаратуры і гісторыі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў арыштаваны за крытыку ў адрас савецкай улады і Сталіна, і правёў каля васьмі гадоў у лагеры. У лютым 1974 года за выданне ў Францыі першага тома рамана "Архіпелаг ГУЛАГ", у якім апісвалася савецкая сістэма масавых рэпрэсій і самавольства сталінскіх часоў, Салжаніцын быў арыштаваны. Яго абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе і рашэннем ЦК КПСС пазбавілі савецкага грамадзянства. Некаторы час пісьменнік з сям'ёй жыў у Швейцарыі, у Цюрыху, потым пераехаў у ЗША. У жніўні 1990 года Салжаніцыну было вернута савецкае грамадзянства, а праз чатыры гады ён вярнуўся ў Расію, дзе працягваў займацца літаратурнай працай і весці актыўную грамадскую дзейнасць.

Спачуванні сям'і Аляксандра Салжаніцына выказалі кіраўнікі вядучых дзяржаваў свету, у тым ліку прэзыдэнты ЗША і Францыі – Джордж Буш і Нікаля Сарказі. Спачуванні ўдаве і сынам пісьменніка выказаў прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзьведзеў, многія вядомыя грамадзкія дзеячы. Салжаніцын будзе пахаваны 6 жніўня на могілках Данскога манастыра ў Маскве.

Каментары


© Expertby.Org
Усе заўвагі і пажаданні дасылайце на webmaster@expertby.org
Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні арыгінальных матэрыялаў гіперспасылка абавязкова. Паведаміць пра памылку