Личный кабинет


Зарегистрироваться

А.Лукашэнка падпісаў закон "Аб сродках масавай інфармацыі"

СМИ

Дата публикации: 13 августа 2008 10:06

Версия для печати
Послать ссылку

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб сродках масавай інфармацыі". Аб гэтым 4 жніўня паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Законапраект быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні 24 чэрвеня і ўхвалены Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня.

Законам вызначаны парадак заснавання, дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістарцыі) сродкаў масавай інфармацыі і распаўсюджвання іх прадукцыі. У ім замацаваны прававы статус суб'ектаў праваадносін у сферы масавай інфармацыі, адносінаў СМІ з дзяржаўнымі органамі і іншымі юрыдычнымі асобамі, а таксама ўстаноўлена адказнасць за парушэнне заканадаўства.

У законе ўпарадкавана працэдура заснавання і дзяржаўнай рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі. Парадак дзяржрэгістрацыі СМІ, што распаўсюджваюцца праз глабальную камп'ютэрную сетку інтэрнет, аднесены да кампетэнцыі Савета міністраў Беларусі. Устаноўлена, што ўсе зарэгістраваныя сродкі масавай інфармацыі падлягаюць уключэнню ў дзяржаўны рэестр СМІ, вядзенне якога ўскладзена на Міністэрства інфармацыі.

Закон прадугледжвае шэраг новаўвядзенняў. Так, прэзідэнту Беларусі даецца права без папярэдняга ўзгаднення з дзяржаўнымі тэлевізійнымі і радыёвяшчальнымі СМІ звяртацца да народа па важных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця. Уводзіцца забарона на ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці журналістаў замежных СМІ на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі. Адказнасць СМІ цяпер будзе наступаць у выпадку "распаўсюджвання недакладнай інфармацыі, што можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам".

У новым праекце закона адсутнічае палажэнне, згодна з якім арганізацыі, пры якіх акрэдытаваны карэспандэнт, абавязаны паведамляць яму аб мерапрыемствах, што маюць адбыцца, забяспечваць дакументамі.

Закон набудзе сілу праз 6 месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке