Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун 12 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яго слоў, такую карту будуць выдаваць тым асобам, якія маюць "гістарычнае мінулае", звязанае з Беларуссю, а таксама актыўна супрацоўнічаюць з краінай, прычым ва ўсіх сферах.
Ужо падрыхтаваны і ўзгоднены з большасцю зацікаўленых структур праект закона аб суайчынніках, якія жывуць за мяжой. У той жа час канчатковы орган, які зоймецца выдачай "Карты беларуса", пакуль не вызначаны.
"Гэта адзін з крокаў, які накіраваны на тое, каб Беларусь актыўна працавала з суайчыннікамі, якія жывуць за мяжой", — зазначыў А.Бягун. Паводле яго слоў, увядзенне "Карты беларуса" будзе садзейнічаць у тым ліку і вырашэнню дэмаграфічнай праблемы ў краіне.



LiveJournal
RSS