Личный кабинет


Зарегистрироваться

Новы закон аб СМІ не прадугледжвае рэгістрацыі інтэрнета

СМИ

Дата публикации: 14 августа 2008 11:07

Версия для печати
Послать ссылку

У новым законе аб СМІ "няма ніводнага слова аб тым, што ў Беларусі будзе рэгістравацца інтэрнет", заявіла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску 13 жніўня. Паводле яе слоў, "рэгістрацыя будзе распаўсюджвацца толькі на афіцыйныя інтэрнет-рэсурсы зарэгістраваных СМІ".

Як зазначыла Л.Ананіч, "пры прыняцці гэтага палажэння быў вывучаны вопыт іншых краін адносна інтэрнет-СМІ". Новы закон, паводле яе слоў, прадугледжвае адказнасць за ідэнтычнасць інтэрнет-версіі і папяровай версіі выдання. "Калі ў газеце напісана, што вось гэта — белае, а ў інтэрнет-версіі, што гэта ж — чорнае, толькі тады могуць узнікнуць прэтэнзіі. Аднак калі ў газеце размешчаны адзін артыкул, а ў інтэрнет-версіі два артыкулы, тры фатаграфіі і відэаролік, то гэта дапускаецца. Галоўнае, каб інфармацыя была праўдзівай", — заявіла Ананіч.

У новым законе, лічыць яна, закладзены асноўныя прынцыпы дзейнасці СМІ, галоўны з якіх — сапраўднасць інфармацыі. "Гэта інфармацыя не павінна быць скіравана супраць законнасці, правоў і свабод чалавека. У ёй павінны выконвацца нормы прафесійнай этыкі, нормы маралі — наогул, усё тое, што было закладзена ў старым законе аб друку, што існаваў у нас з 1995 года", — сказала першы намеснік міністра інфармацыі.

Новы закон аб СМІ распрацоўваўся са студзеня 2001 года. Яго палажэнні былі рэзка раскрытыкаваныя як з боку беларускай журналісцкай супольнасці, так і з боку міжнародных журналісцкіх і праваабарончых арганізацый. Доўгі час тэкст законапраекта быў недаступным грамадскасці. Тым не менш закон быў прыняты парламентам у рэкордна кароткія тэрміны: 17 чэрвеня гэтага года ніжняя палата прыняла яго ў першым чытанні, 24 чэрвеня — у другім. 28 чэрвеня законапраект быў ухвалены верхняй палатай Нацыянальнага сходу, а 17 ліпеня яго падпісаў прэзідэнт. 8 жніўня тэкст дакумента быў афіцыйна апублікаваны. Закон набывае моц 8 лютага 2009 года.

БелПАН

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке