Your account


Sign up

Belarus given a warning in Sochi

A. Lukashenko | Russia | CIS | South Ossetia

Date of publication: 20 august 2008 10:34

Print version
Send this link

 

President of Belarus Alexander Lukashenko met with President of Russia Dmitry Medvedev in Sochi on August 19, 2008. In resolving the conflict in South Ossetia Russia acted "calmly, wisely and beautifully," remarked the President of Belarus. Russian presidential aide Syarhei Pryhodka announced that an interstate agreement on creating a unified air defence system would be signed in autumn between Russia and Belarus.

 

 

19 жніўня ў Сочы прайшла сустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Расіі Анатоля Мядзьведзева. Эксперты адзначаюць, што акрамя заявы пра стварэнне адзінай сістэмы СПА, ніякіх зрухаў у двухбаковых адносінах не назіралася.

Пра візіт А.Лукашэнкі ў Сочы было абвешчана 14 жніўня прэм’ерам Уладзімірам Пуціным на сустрэчы з ягоным калегай з Беларусі Сяргеем Сідоскім. Тады эксперты звярталі ўвагу на тую акалічнасць, што інфармацыя пра сустрэчу выйшла менавіта ад Пуціна, а не ад прэзідэнцкіх адміністрацый кіраўнікоў дзяржаваў.

Паводле прэс-службы А.Лукашэнкі, падчас перамоў "планавалася абмеркаваць шырокае кола актуальных пытанняў двухбаковых беларуска-расійскіх адносін, а таксама пытанні міжнароднай бяспекі".

Адразу з пачатку сустрэчы А.Мядзьведзеў прапанаваў Лукашэнку ўдакладніць пазіцыю афіцыйнага Мінска па сітуацыі ў Паўднёвай Асеціі і разгледзець, “тую агрэсію, якая была здзейсненая Грузіяй ў дачыненьні да мірнага насельніцтва Паўднёвай Асэтыі”.

Беларускі прэзідэнт заявіў, што “у вырашэнні канфлікту ў Паўднёвай Асеціі Расія дзейнічала "спакойна, мудра і прыгожа. Гэта была ціхая, спакойная рэакцыя. У рэгіёне ўсталяваўся мір, і вельмі надоўга. Гэта было зроблена акуратна, прыгожа", — цытуе А.Лукашэнку “РИА Новости”.

Паводле меркавання кіраўніка Беларусі, грузіна-асецінскі канфлікт пацвярджае неабходнасць "няпростых дзеянняў" у межах Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. "Час простых дзеянняў і рашэнняў скончаны. Настаў момант для няпростых дзеянняў у межах Саюзнай дзяржавы", — падкрэсліў ён.

Дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш лічыць, што падобныя заявы беларускага прэзідэнта азначаюць, што “рух “на Захад” пакуль прыпынены і адноўлена тое статус-кво, якое задавальняе Расію, але наўрад ці задавальняе беларускага прэзідэнта”.

Адзіным дастаткова істотным вынікам сустрэчы стала заява памочніка прэзыдэнта Расіі Сяргея Прыходзькі пра тое, што Расія і Беларусь падпішуць міждзяржаўнае пагадненне аб стварэнні адзінай сістэмы СПА восенню на паседжанні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

Паводле яго слоў, прэзідэнты дамовіліся "аб завяршэнні да паседжання Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы работы над міждзяржаўным пагадненнем аб стварэнні адзінай сістэмы СПА, якое будзе падпісана падчас гэтага паседжання".

Палітолаг Андрэй Фёдараў кажа, што адзіная сістэма СПА — гэта адказ Крамля на магчымае разгортванне ў Польшчы і Чэхіі элемэнтаў амэрыканскай супраць паветранай абароны, а таксама пэўнае папярэджаньне Беларусі ў адносінах фармавання цаны на газ.

“Пагадненне ж яшчэ не падпісанае. І калі раптам з нейкай прычыны яно сарвецца, дык нам не будзе ніякіх саступак у коштах. Гэта такое папярэджанне, каб Беларусь не выкруцілася”.

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Please, send all your wishes and complaints to the following email webmaster@expertby.org
All rights reserved. It is required to use the reference. Report about the error