20 жніўня з папраўчай калоніі ў Мінску вызвалены індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч, з Бабруйскай калоніі на волю выйшаў Андрэй Кім.
Як паведаміла БелаПАН маці Андрэя Таццяна Кім, Андрэя адпусцілі ў абед. "У калоніі сказалі, што яму далі грошай і адправілі дамоў", — сказала Т.Кім.
Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч паведаміў, што вызвалілі яго на падставе указу Аляксандра Лукашэнкі, пры гэтым сам указ яму не паказалі.
Нагадаем, Андрэй Кім быў пакараны 1,5 гадамі зьняволеньня за за пагрозу міліцыянту падчас мітынгу прадпрымальнікаў у студзені. Сяргея Парсюкевіча асудзілі на 2,5 года зьняволеньня пасьля ўдзелу у мітынгу прадпрымальнікаў 10-га студзеня. Паводле прысуду, ён зьбіў міліцыянта, але Парсюкевіч заяўляў, што насамрэч зьбілі яго.
Праваабаронцы лічаць Парсюкевіча палітзняволеным. 3 ліпеня падчас анлайн-канферэнцыі на сайце "Радыё Свабода" часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур зазначыў, што амерыканскі бок прадаўжае працаваць над вызваленнем палітычных зняволеных, у тым ліку Сяргея Парсюкевіча.
Аляксандр Казулін, вызвалены 16 жніўня, заявіў сёння на прэс-канферэнцыі: "Я патрабую безумоўнага вызвалення мяне, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Толькі гэта можа стаць канкрэтным крокам беларускіх уладаў, пасля якога магчымае вядзенне нейкіх перамоў".



LiveJournal
RSS