Your account


Sign up

Recognition of the independence in return for reduced gas prices

gas | Russia | South Ossetia

Date of publication: 26 august 2008 22:09

Print version
Send this link

 

Dmitry Medvedev signed August 26 decrees recognizing the independence of South Ossetia and Abkhazia. EU and USA heads of state condemned this decision as "absolutely not acceptable" and "violating norms of international law." The Belarusian MoFA keeps silence while deputies urge to support Russia. Politologists consider that by recognizing the independence of South Ossetia and Abkhazia Lukashenka can bargain for reduced gas prices.

 

 

Дзмітрый Мядзведзеў 26 жніўня падпісаў указы аб прызнанні Расіяй незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

Паводле яго слоў, Расія заклікае іншыя дзяржавы ўзяць з яе прыклад. Прэзідэнт РФ даручыў МЗС Расіі пачаць перамовы аб устанаўленні дыпламатычных адносін з Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй.

МЗС Беларусі пакуль не каментуе рашэнне Расіі аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Тым часам беларускія дэпутаты падтрымліваюць рашэнне Расіі аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. У інтэрв'ю БелаПАН намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Касцян заявіў, што "усе прыстойныя людзі павінны падтрымаць Расію, каб пакласці канец аднапалярнаму ўплыву ў свеце ЗША і Еўрасаюза".

Член парламенцкай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Гайдукевіч зазначыў, што "Расія, гэта відавочна, вырашыла ўстаць з каленяў". Дэпутат дадаў, што сёння паміж Беларуссю і Расіяй існуюць сумесныя абавязацельствы ў межах Саюзнай дзяржавы, што тычацца ў тым ліку і ўзгодненай знешняй палітыкі. "Таму Беларусь, улічваючы логіку рэчаў, тактыку ўзаемаадносінаў, павінна падтрымаць рашэнне Расіі аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі", — лічыць ён.

Беларускі палітолаг Андрэй Ляховіч лічыць, што трэба чакаць прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі збоку афіцыйнага Мінска.

“Афіцыйны Мінск не кіруецца беларускімі нацыянальнымі інтарэсамі. Беларусь вельмі актыўна гуляе з Расіяй, выконваючы ролю стратэгічнага і геапалітычнага саюзніка Расіі ўзамен на незалежнасць у прыняцці рашэнняў ва ўнутрыпалітычных пытаннях. Таму будзе дастаткова прадказальным рашэнне Лукашэнкі аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Гэтым крокам Лукашэнка можа выгандляваць ільготныя цэны на газ.”

Разам з тым, Андрэй Ляховіч зазначае, што такое рашэнне не адпавядае беларускім нацыянальным інтарэсам.

“Трэба разумець, што Грузія, з пункту гледжання геапалітычнага статусу, – краіна вельмі параўнальная з Беларуссю. І менавіта праз Грузію і Азербайджан ідзе маршрут доступу на сусветны рынак каспійскай нафты. І Беларусь таксама вельмі зацікаўлена, каб мець магчымасць набываць гэтую якасную нафту, тым самым атрымліваць яе не толькі з расійскіх крыніцаў. Гэта пытанне энергетычнай бяспекі Беларусі. Расія вельмі зацікаўлена, каб перакрыць гэты грузінскі энергетычны калідор. Незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі для Расіі – гэта прамежкавы крок па стварэнні дадатковых перашкодаў з выхадам каспійскай нафты на сусветны рынак.

Палітолаг звяртае ўвагу на тое, што прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі – геапалітычнае і статэгічнае пытанне.

“Той, хто кантралюе маршруты выхаду нафты праз Азербайджан і Грузію, мае ўплыў на палітыку цэнтральна-азіяцкіх краін – Казахстана, Узбекістана і інш. Вырашаецца пытанне не толькі тэрытарыяльнага адзінства і суверэнітэту Грузіі, але і пытання дэмакратычных працэсаў у краінах цэнтральнай Азіі, перш за ўсе ў Казахстане. Грузія і Азербайджан – гэта маршрут доступу ў краіны Цэнтральнай Азіі і таму Расія, ўступаючы ў супрацоўніцтва з Іранам, вельмі зацікаўлена ў перакрыцці гэтага калідору для Захаду.

Рэакцыя краін ЕС і ЗША

МЗС Францыі заявіла, што рашэнне Расіі "выклікае шкадаванне". "Мы лічым, што гаворка ідзе аб рашэнні, што выклікае шкадаванне, і пацвярджаем нашу прыхільнасць тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі", — цытуе агенцтва РІА Новости прадстаўніка французскага знешнепалітычнага ведамства.

Рашэнне Расіі "абсалютна непрымальнае" і "супярэчыць нормам міжнароднага права", заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель. "Я думаю, што весь Еўрапейскі саюз выкажацца ў такім жа ключы", — дадала яна.

Вялікабрытанія "катэгарычна абвяргае" рашэнне Расіі аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Прадстаўнік МЗС Вялікабрытаніі заявіла, што падобныя дзеянні не спрыяюць урэгуляванню сітуацыі на Каўказе. Апрача таго, падкрэсліла яна, такім крокам Расія парушае ўзятыя раней на сябе абавязацельствы.

Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт заявіў, што прызнанне Расіяй незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі з'яўляецца "наўмысным парушэннем міжнароднага права". "Гэта рашэнне азначае яснае і наўмыснае парушэнне міжнароднага права і супраць фундаментальных прынцыпаў стабільнасці ў Еўропе", — прыводзіць словы міністра РІА Новости.

Сваё шкадаванне адносна прынятага Расіяй рашэння выказаў таксама міністр замежных спраў Італіі Франка Фраціні.

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс таксама выказала шкадаванне ў сувязі з рашэннем Расіі прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Please, send all your wishes and complaints to the following email webmaster@expertby.org
All rights reserved. It is required to use the reference. Report about the error