28 жніўня завяршылася вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання. З 98-мі чалавек, пададзеных праз агульны спіс АДС кандыдатамі зарэгістраваныя 76 прэтэндэнтаў. Апазыцыя лічыць адмову ў рэгістрацыі палітычным рашэннем.
Як паведамляў напярэдадні сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік, усяго кандыдатамі ў дэптаты вылучалася 365 чалавек. Найбольшая колькасць жадаючых заняць дэпутацкае крэсла ў Мінску - конкурс — 5,2 прэтэндэнта на акругу (103 чалавекі), па Брэскай вобласці конкурс склаў 2,9 чалавекі на дэпутацкае крэсла (47 прэтэндэнтаў), па Гродзенскай– 2,8 (38 чалавек), Віцебскай – 2,6 (37 чалавек), Гомельскай – 3 (51 прэтэндэнт), Магілёўскай – 3,9 (51 чалавек), Мінскай – 2,5 (42 чалавекі).
Паводле папярэдніх звестак зарэгістравана 76 кандыдатаў у дэпутаты са спісу АДС.
З 29 прэтэндэнтаў ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, якія падалі дакументы на рэгістрацыю, кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравалі 25 чалавек. З 38 прадстаўнікоў "левых" партый (ПКБ, БСДП (Грамада), аргкамітэт Партыі працы і жаночая партыя "Надзея") зарэгістравана 27. У Партыі БНФ з 24 кандыдатаў зарэгістравана 19.
Сярод тых каму адмолена ў рэгістрацыі, намеснікі старшыні партыі БНФ Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч, рэдактар незалежнай газеты “Борисовские новости” Анатоль Букас, лідэр блоку прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў ды іншыя.
Намеснік старшыні партыі БНФ В.Вячорка назваў рашэнне пра адмову ў рэгістрацыі палітычным рашэннем. “Гэта рашэнні, якія прымаюць не выбарчыя камісіі, яны прымаюцца значна вышэй”. Вячорка заявіў, што стаўленьне партыі да выбараў будзе вызначацца на сойме ў суботу.
27 жніўня прэзідыум Аб’яднаных дэмакратычных сілаў звярнуўся да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Уладзіміра Макея з прапановай абмеркаваць ход выбарчай кампаніі. Дэмакратычныя сілы прапануюць дадаткова ўключыць прадстаўнікоў апазыцыі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, а таксама абмеркаваць праблему допуску сваіх кандыдатаў да дзяржаўных медыяў. У прыватнасці, правесці тэледэбаты і дыскусіі ў прэсе па найбольш важных палітычных і сацыяльна-эканамічных пытаньнях.
На 31 жніўня запланаване паседжаннае Рады Аб’яднаных дэмакратычных сіл, на якім павінна выршыцца ці будзе апазіцыя байкатаваць выбары.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 28 верасня.



LiveJournal
RSS