Личный кабинет


Зарегистрироваться

Будаўніцтва АЭС у Беларусі можа пачацца ў студзені 2009 года

аэс

Дата публикации: 29 августа 2008 17:39

Версия для печати
Послать ссылку

Пра гэта заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні калегіі Міністэрства энергетыкі. "Першая паля ў будаўніцтва АЭС у Беларусі можа быць убіта з 1 студзеня 2009 года, а можа, і раней", - сказаў ён.

Кошт будаўніцтва можа скласці $5-6 млрд. На 2009 год у бюджэце прапісана выдзеліць на атамную электрастанцыю Br200 млрд.

Уладзімір Сямашка таксама паведаміў, што першы блок АЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2016 годзе, другі - у 2018. "Яшчэ некалькі гадоў таму мы не маглі аб гэтым і марыць, а цяпер пачынаем рэалізацыю такога праекта", - сказаў ён.

У ліку іншых важнейшых энергааб'ектаў, якія будуць уведзены ў Беларусі, Уладзімір Сямашка назваў станцыю магутнасцю 660 МВт на рацэ Зэльва. Трэба будзе таксама пабудаваць новую станцыю ў Бярозе. "Работы вельмі шмат, асабліва энергетыкам. Таму Мінэнерга неабходна больш дынамічна асвойваць інвестыцыйныя сродкі, мадэрнізаваць і будаваць новыя энергааб'екты", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер. Пры гэтым неабходна скараціць час на ўзгадненне праектаў, дадаў Уладзімір Сямашка

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке