28 жніўня ў Мінск з двухдзённым візітам прыбыў намеснік генеральнага дырэктара Генеральнага дырэктарата па знешніх сувязях Еўракамісіі Х'юга Мінгарэлі.
Сёння высокапастаўлены еўрачыноўнік сустракаецца з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Таксама запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі і місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ.
"Мы запрасілі на сустрэчу прадстаўнікоў усіх апазіцыйных партый, якія ўдзельнічаюць у выбарах, прадстаўнікоў Беларускага Хельсінкскага камітэта і Беларускай асацыяцыі журналістаў, трох нядаўна вызваленых палітзняволеных", — паведаміла крыніца ў прадстаўніцтве Еўракамісіі ў Мінску.
Суразмоўца падкрэсліў, што гэты візіт адбываецца "пасля вызвалення апошніх палітзняволеных", якое Еўрасаюз лічыць "вельмі сур'ёзным крокам". "У ЕС цяпер пачнецца дыскусія аб тым, якім чынам мы можам адказаць на гэты крок, — сказаў суразмоўца. — Канешне, мы будзем глядзець на выбары, якія пройдуць праз пару тыдняў і ад якіх шмат будзе залежыць. Але Х.Мінгарэлі прыехаў, каб азнаёміцца з сітуацыяй у краіне, меркаваннем уладаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, каб даведацца, чаго ад ЕС чакаюць і ўлады, і грамадзянская супольнасць".
На суботу, 30 жніўня запланаваная сустрэча адказнага супрацоўніка Еўракамісіі з прадстаўнікамі апазіцыйных партый Беларусі і былымі палітвязнямі.
Раней, у Менск прыляцеў прадстаўнік дзярждэпартамента ЗША



LiveJournal
RSS