Кабiнет эксперту


Зарэгістравацца

С.Шушкевіч: Гэта пачатак рэальнага развалу СНД

Фота: Станіслаў Шушкевіч

Грузія | Расія | СНД

Дата публiкацыi: 01 верасня 2008 11:07

Фота: Станіслаў Шушкевіч

Станіслаў Шушкевіч

Версiя для друку
Паслаць спасылку

12 жніўня на мітынгу перад будынкам парламенту прэзідэнт Грузіі абвясціў аб выхадзе Грузіі з СНД. 13 жніўня парламент Грузіі пачаў юрыдычныя працэдуры па выхаду краіны з арганізацыі. 19 жніўня выканкам СНД атрымаў ноту Грузіі пра яе выхад з Садружнасці. Адзін з падпісантаў Белавежскіх пагадненняў, удзельнік сустрэчы ў Віскулях, дзе было прынятае рашэнне пра ліквідацыю СССР і ўтварэнне СНД, былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч лічыць, што выхад Грузіі з СНД - гэта пачатак рэальнага развалу СНД.

“Грузія выйшла з СНД у знак пратэсту, таму што ніхто з краін СНД не адважыўся зрабіць заўвагу ў адрас Расіі пра тое, што яна фактычна ажыццявіла інтэрвенцыю. І як бы там гэта не апраўдавалі, увесці ў мірны горад танкі і нарабіць там мностава ўцекачоў – гэта агрэсія, самая непрыстойная агрэсія імперскай краіны супраць невялікай краіны Грузіі.

І заўважце, што адбылося, Грузія салідарызавалася. Парламент Грузіі адзінагалосна прыняў рашэнне аб выхадзе Грузіі з СНД і адзінаголасна прыняў рашэнне аб разрыве дыпламатычных адносін з Расіяй. Я не ведаю, дзе яшчэ есць прыклад такой салідарнасці?! Значыць там ёсць вялікая крыўда на несправядлівыя дзеянні Расіі. Я думаю, гэта была інтэгральная рэакцыя.

Грузія была ўключана ў СНД вялікімі намаганнямі Шэварнадзэ і цяпер аказалася, што ад гэтага ўключэння нейкага ўзаемадзеяння з краінамі СНД, з краінамі былога Савецкага Саюзу не наладзілася, значыцца аснова былая гнілая. Выхад Грузіі з Садружнасці - азначае пачатак рэальнага развалу СНД.”

Магчымасць пашырэння СНД і далучэння да арганізацыі прызнаных Расіяй Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Станіслаў Шушкевіч назваў поўным абсурдам. “Гэта абсурд, таму што Абхазія і Паўднёвая Асеція - краіны, якія непрызнаныя светам. І гэта гульні Расіі па павялічэнню яе сатэлітаў і яны фактычна далучаныя да Расіі. А Расія ў СНД уваходзіць.”

Грузія ўступіла ў СНД самой апошняй з рэспублік былога СССР. У лістападзе 1993 года тагачасны кіраўнік краіны Эдуард Шэварнадзэ (ён займаў у той момант пасаду старшыні парламента Грузіі - кіраўніка дзяржавы) заявіў пра тое, што Грузія вырашыла ўступіць у СНД, т.я. у “Грузіі няма іншага выхаду”. Шэварнадзэ адзначыў, што “гэта быў вымушаны крок Грузіі”, пазначаючы тое, што тагачаснае кіраўніцтва РФ на чале з прэзідэнтам Барысам Ельцыным неаднаразова “раіла” кіраўніцтву Грузіі ўступіць у СНД. Юрыдычна ўступ Грузіі ў СНД быў зацверджаны парламентам краіны 1 сакавіка 1994 гога.

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Усе заўвагі і пажаданні дасылайце на webmaster@expertby.org
Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні арыгінальных матэрыялаў гіперспасылка абавязкова. Паведаміць пра памылку