Личный кабинет


Зарегистрироваться

ЗША могуць адмяніць санкцый адносна Беларусі

Белнефтехим | политзаключенные | санкции | США

Дата публикации: 01 сентября 2008 01:27

Версия для печати
Послать ссылку

Злучаныя Штаты заявілі аб магчымасці адмены санкцый адносна Беларусі, калі краіна зробіць крокі ў кірунку палітычных рэформ. Аб гэтым, як паведаміла "Асашыэйтэд Прэс", заявіў 29 жніўня ў Вашынгтоне афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Роберт Вуд.

Паводле яго слоў, на Бф мінулым тыдні намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвід Меркел абмяркоўваў з беларускімі чыноўнікамі ў Мінску шляхі паляпшэння сапсаваных адносінаў паміж дзвюма краінамі. У прыватнасці, Д.Меркел прывітаў , што было адным з ключавых патрабаванняў ЗША, і даў зразумець, што пры прыняцці рашэння аб адмене санкцый і візавых абмежаванняў будзе ўлічвацца ход парламенцкіх выбараў у Беларусі 28 верасня.

Акрамя таго, Злучаныя Штаты хочуць, каб Беларусь дазволіла вярнуцца амерыканскім дыпламатам, што пакінулі Мінск па запатрабаванні ўладаў, якія зрабілі крок у адказ пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый (адносна канцэрна "Белнафтахім". — БелаПАН.), сказаў Р.Вуд.

29 жніўня Аляксандр Лукашэнка падчас кадравых прызначэнняў у сілавых ведамствах заявіў, што "ў адказ на шчырае жаданне Беларусі нармалізаваць адносіны з Захадам, са Злучанымі Штатамі, на нашы канкрэтныя крокі ні Еўрасаюз, ні ЗША з адэкватнымі мерамі спяшацца не збіраюцца", "пазітыўная канкрэтыка ў гэтым кірунку адсутнічае". "Гэта актывізуе спробы пэўных сіл дэстабілізаваць абстаноўку ўнутры нашай дзяржавы", — лічыць беларускі кіраўнік.

"У гэтым плане хачу ўзгадаць аб галоўнай палітычнай падзеі — парламенцкіх выбарах. Гэтыя выбары нашы заходнія партнёры ўжо вызначылі як самы галоўны крытэрый — лакмусавую паперку — ва ўзаемаадносінах Беларусі з ЗША і Захадам. Яшчэ раз падкрэслю сваю прынцыповую пазіцыю: мы гэтыя выбары праводзім для сябе, для беларускага народа, для нашай краіны. Яны пройдуць абсалютна сумленна", — заявіў А.Лукашэнка.

Санкцыі адносна канцэрна "Белнафтахім" былі ўведзены 13 лістапада 2007 года і ўдакладнены Міністэрствам фінансаў ЗША 6 сакавіка гэтага года. Пасля гэтага Мінск адклікаў з ЗША пасла Міхаіла Хвастова і скараціў персанал беларускага пасольства, запатрабаваўшы аналагічных крокаў ад амерыканскага боку адносна свайго дыппрадстаўніцтва.

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке