Your account


Sign up

So far Belarus will not grow bananas

business | import | individual entrepreneurs | PUE

Date of publication: 11 september 2008 12:29

Print version
Send this link

 

The Economy Ministry may cancel its resolution No.179 on up to 30% limits to the price markup on imported commodities. The Economy Ministry's document may stop supplies to Belarus of numerous commodities of critical import. The country risks staying without import commodities. "Komsomolskaya Pravda in Belarus" informs that this resolution will be replaced by another one. The new document's concept is still being debated.

 

 

Мінэканомікі можа адмяніць пастанову №179 пра абмежаванне да 30 працэнтаў надбаўкі на імпартныя тавары. Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", замест гэтай пастановы будзе іншая. Канцэпцэю новага дакумента пакуль абмяркоўваюць.

3 верасня Мінэканомікі прыняў пастанову №179, якая павінна была на думку міністэрства знізіць цэны на імпартаваныя тавары і скараціць іх колькасць на беларускім рынку. Эксперты лічаць, што прыняццё пастановы наўпрост закранае дробных прадаўцоў, якія гандлююць шэрагам тавараў, такіх як тэлерадыётавары, аўтамабілі, ювелірныя вырабы, гадзіннікі, носьбіты аўдыё- і відэаінфармацыі, вылічальная тэхніка, мэбля, абутак скураная і інш. Дробныя прадаўцы такіх тавараў будуць абмежаваныя ў памеры ўжывальнай гандлёвай надбаўкі, што прывядзе да дэфіцыту шматлікіх тавараў на ўнутраным рынку. Дакумент Мінэканомікі можа спыніць пастаўкі ў Беларусь шматлікіх тавараў крытычнага імпарту. Краіна рызыкуе застацца без імпартных тавараў.

"Мы канешне можам вырошчваць бананы ў аранжарэі, але для каго гэта будзе эканамічна выгодна," - кажа актывіст прадпрымальніцкага руху , юрыст Сяргей Балыкін. - У эканоміцы існуе паняцце як міжнародны падзел працы. Краіна павінна вырабляць тыя тавары, у вытворчасці якіх яна мае адносную ці абсалютную перавагу і закупаць тыя тавары, якія выгодна вырбаляць за межамі краіны. Імпарт заменіць нельга, нельга ад яго адмовіцца".

Дакумент крытыкуюць і ў Міністэстве гандлю. Белкапсаюз і Мінгандаль звярнуліся да ўраду аб спыненні ўступлення ў сілу дакумента. Паводле крыніцы "Інтэрфаксу" ў Мінгандле, прадпрыемствы Мінгандлю і Белкапсаюзу маюць цяжкі фінансавы стан, а ўступленне ў сілу рашэння Мінэканомікі знізіць іх прыбытак. Акрамя таго Мінгандаль і Белкоопсоюз папярэджваюць аб высокай верагоднасці ўзнаўлення "шэрых" схем імпарту ў выпадку рэалізацыі прапанаваных Мінэканомікі формаў рэгулявання імпарту.




  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Please, send all your wishes and complaints to the following email webmaster@expertby.org
All rights reserved. It is required to use the reference. Report about the error