Личный кабинет


Зарегистрироваться

Лукашэнка пра саюзную дзяржаву, гарэлку, АДКБ і НАТО

А. Лукашэнка Фота president.gov.by

авторитаризм | высказывания А. Лукашенко | МАЗ | приватизация | продажа предприятий | СМИ

Дата публикации: 11 сентября 2008 11:54

А. Лукашэнка Фота president.gov.by

Версия для печати
Послать ссылку

 

А. Лукашэнка правёў шостую па ліку прэсавую канферэнцыю для журналістаў расійскіх СМІ.  Прэс-канферэнцыя стала завяршэннем  чарговага туру па Беларусі 84 карэспандэнтаў з 44 рэгіёнаў Расіі.

 

"Хацелася б, каб АДКБ была як НАТО"

"Хацелася б, каб АДКБ была сапраўднай арганізацыяй, як НАТО", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. "У іх дагавор пэўны: калі краіна зазнала агрэсію - ваююць усе. А ў нас гэты пункт, па-мойму, нават не ўсімі ратыфікаваны. І да гэтага трэба ісці", - сказаў прэзідэнт.
Паводле меркавання А.Лукашэнкі, ёсць яшчэ "шмат нюансаў, якія могуць нас не задавальняць у АДКБ". "Яшчэ больш такіх момантаў у ЕўрАзЭС. Хаця перспектывы вельмі добрыя", - падкрэсліў прэзідэнт.  

 

Пра прыватызацыю

"Так, мы заявілі аб тым, што акцыяніруем. Калі прыйдзе цікавы інвестар, жадаючы набыць 10 працэнтаў акцый, разгледзім гэту прапанову, але кантроль над прадпрыемствам мы не страчваем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Акцыяніраванне не азначае, што мы заўтра аддадзім камусьці газа- і нафтаправоды", - падкрэсліў прэзідэнт, не выключыўшы пры гэтым магчымасць супрацоўніцтва з інвестарам пры выкананні пэўных умоў беларускага боку.

"У нас некоторые государственные предприятия приватизированы, но в связи с тем, что это были государственные предприятия и они перешли по некой рыночной цене к частнику, государство сохраняет за ними контроль... Рыночная цена — она, знаете, «от балды»," - честно признался наконец президент.


"Смаленская вобласць - гэта Беларусь"

Адказваючы на пытанне журналіста са Смаленску, А. Лукашэнка заявіў:

"Смаленская вобласць - гэта Беларусь. Гэта нашыя людзі... Мы не прэтэндуем на гэтыя землі, вы не падумайце... Вы самыя блізкія людзі для беларусаў. Трэба вам штосці - дзверы адчыненыя".

 

Пра экалогію:

"Калі нехта ў Мінску пачне высякаць дрэвы - ён будзе мець адносіны з прэзыдэнтам".

"Таму што ў нас такая чыстая вада, у нас самая лепшая гарэлка".

 

"Мы праз Беларусь танкі ў Маскву не пусцім"

Аднак прызнаў, што няма патрэбы дапамагаць Расіі на Каўказе, бо ў яе самой дастаткова войскаў.

Паводле ягоных словаў, НАТАўскія самалёты нахабна кантралююць памежную тэрыторыю, часам залятаючы ў саюзную дзяржаву.

"Мы будзем рабіць з расіянамі ўсё, каб забяспечыць бяспеку для народаў. Мы павінны быць гатовыя да ўсяго. У нас добрая супрацьракетная абарона, таму расіяне і просяць нас падпісаць дамову".

Гаворачы аб адказе на размяшчэнне сістэмы супрацьракетнай абароны ля беларускіх межаў, А. Лукашэнка сказаў:

"Патрэбнае сур'ёзнае асэнсаванне. Але тое, што нам кінутыя выклікі, мы павінны на іх адказваць. Нам трэба няспешна разам падумаць. Нас усё адно не зразумеюць, колькі б мы не цалавалі Захад у адпаведныя месцы. Я маю на гэта свае думкі, але не хачу пакуль выказвацца".

 

Лукашэнка: Саюзнае будаўніцтва знаходзіцца на замарожаным этапе

"Саюзнаму будаўніцтву перашкаджаюць асобныя палітыкі, якія не ўплываюць на дзяржаўную палітыку. "А асноўная віна - на нас", прызнаў Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі.

"Калі б у свой час не адбылося тармажэнне ў будаўніцтве саюзнай дзяржавы, мы былі б далей, чым сёння. Апошнія падзеі на Каўказе паказваюць, чаму нельга ўключаць Беларусь у склад Расіі, многія моманты пацвярджаюць гэта. І многія палітыкі цяпер разумеюць, што ў такім выпадку Расея страціць саюзьніка і суб`ект міжнароднага права. Памятаеце як было з Балгарыяй у часы СССР".

"Калі патрэбна карэкціроўка саюзнай дамовы - мы не супраць,"- заявіў Лукашэнка 


Пытанне прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Лукашэнка ўсклаў на новы парламент

На пытаньне журналіста газэты "Известия", ці прызнае Беларусь незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, А. Лукашэнка зазначыў:
"Прыйдзе час і мы разгледзім гэтае пытанне ў Беларусі, гэтак жа як і ў Расіі, у парламенце. У нас выбары цяпер і новы парламент разгледзіць гэтае пытанне".

 

"Я дружбай з рускімі не гандлюю"

Беларусь будзе наладжваць адносіны з Захадам, але не на шкоду эканамічным, палітычным і ваенным інтарэсам Расіі, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў прэзідэнта, Беларусь "вымушана была прапанаваць" Захаду паляпшэнне адносінаў, паколькі ў яе агульныя межы з заходнімі краінамі. "Мы - мост паміж Усходам і Захадам, нікуды ад гэтага не падзенешся, гэта геапалітычнае становішча", - сказаў А.Лукашэнка.
Напружаныя адносіны з Захадам, лічыць прэзідэнт, узніклі "не таму, што мы вялікія праблемы падкідвалі Захаду", а "ў сувязі з пазіцыяй адносна Расіі і будаўніцтва Саюзнай дзяржавы". "Мы не збіраліся наладжваць нейкую канфрантацыю, мы проста будавалі сваю краіну, сваё жыццё. Нам было нялёгка, часам мы траплялі "ў абцугі" і з боку Расіі, і з боку Захаду", - заявіў А.Лукашэнка.

 

"Жорсткі кантроль - вось у чым сутнасць аўтарытарызму"


"Трэба дакладна пралічваць перад тым, як прымаць рашэнне, ну а пасля, канечне, жорсткі кантроль - вось у чым сутнасць аўтарытарызму, як я яго разумею".
Прэзідэнт Беларусі паведаміў, што цяпер "стала больш спакойна працаваць". "Мы вырашылі многія пытанні па многіх кірунках, у тым ліку звязаныя з бяспекай. Цяпер я магу больш спакойна кіраваць дзяржавай", - зазначыў ён.

 

 

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке