Личный кабинет


Зарегистрироваться

Мінадукацыі: Вывучэнне прафесійнай лексікі беларускай мовы ў кожнай ВНУ

культура | образование | суверенитет | язык

Дата публикации: 12 сентября 2008 12:55

Версия для печати
Послать ссылку


Міністэрства адукацыі рэкамендавала ў кожнай ВНУ арганізаваць абавязковае вывучэнне курса прафесійнай лексікі беларускай мовы ў аб'ёме 34 гадзін.

Аб гэтым гаворыцца ў адказе намесніка міністра Казіміра Фарыно на адозву старшыні грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алега Трусава аб выкладанні курса "Беларуская мова (прафесійная лексіка)".

Намеснік міністра зазначыў, што прапанова аб абавязковым вывучэнні курса накіравана на "ўдасканаленне падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў, якія павінны валодаць беларускай мовай на прафесійным узроўні". У лісце таксама паведамляецца, што да пачатку 2008-2009 навучальнага года ВНУ "дадзены рэкамендацыі па выкладанні названага курса".

У інтэрв'ю БелаПАН А.Трусаў выказаў падзяку Адміністрацыі прэзідэнта, з дапамогай якой удалося захаваць у праграмах усіх ВНУ краіны курс прафесійнай лексікі беларускай мовы. Такім чынам, паводле слоў А.Трусава, айчынныя маладыя спецыялісты будуць ведаць спецыяльную тэрміналогію на беларускай мове. "Шкада толькі, што гэты курс, які ў 1990-я гады па настаянні ТБМ быў уведзены ў праграмы ВНУ, скараціўся з 60 гадзін амаль удвая. Аднак мы спадзяемся, што рэктары шэрагу універсітэтаў за кошт свайго фонду змогуць аднавіць гэты курс у поўным аб'ёме. Толькі ў гэтым выпадку беларускія фізікі, медыкі і матэматыкі будуць добра валодаць прафесійнай лексікай сваёй роднай мовы", - лічыць А.Трусаў.

Ён нагадаў, што пасля ўвядзення новых агульнаадукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі Мінадукацыі скасавала курс "Беларуская мова (прафесійная лексіка)". У гэтай сітуацыі кіраўніцтва ТБМ арганізавала збор подпісаў грамадзян і звярнулася ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай вярнуць вывучэнне курса ў праграмы ВНУ.

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке