Личный кабинет


Зарегистрироваться

МЗС Нідэрландаў: Рана адмяняць санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі

Maxime Verhagen

ЕС | санкции

Дата публикации: 12 сентября 2008 13:04

Maxime Verhagen

Версия для печати
Послать ссылку

Занадта рана адмяняць санкцыі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі, бо ў краіне дагэтуль парушаюцца правы чалавека, заявіў міністр замежных спраў Нідэрландаў Максім Верхаген 10 верасня, выступаючы перад парламентам.

Як перадае dpa, М.Верхаген падкрэсліў важнасць пазітыўных зрухаў, былі вызвалены ўсе палітзняволеныя. Пры гэтым ён выказаўся супраць выдачы візы кіраўніку МЗС Беларусі Сяргею Мартынаву для візіту ў Брусель 15 верасня, дзе пройдзе сустрэча "тройкі" ЕС падчас пасяджэння міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза.

Нагадаем, што 6 верасня еўракамісар па знешняй палітыцы Беніта Ферэра-Вальднер заявіла аб гатоўнасці падтрымаць запрашэнне Сяргея Мартынава на перамовы з ёю, кіраўніком МЗС Францыі Бернарам Кушнерам і вярхоўным прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы Хаўерам Саланам 15 верасня.

Аднак як БелаПАН паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Францыі, якая старшынствуе ў Еўрасаюзе, С.Мартынаў не запрошаны ў Брусель. Суразмоўца агенцтва не выключыў, што на сустрэчы 15 верасня міністры замежных спраў краін ЕС прымуць рашэнне аб запрашэнні беларускага калегі на сваё наступнае пасяджэнне 13 кастрычніка, пасля парламенцкіх выбараў у Беларусі, якія пройдуць 28 верасня.

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке