Your account


Sign up

Hard choice of the opposition

elections | opposition

Date of publication: 22 september 2008 15:28

Print version
Send this link

 

On 21 September a meeting of the Political Council of the United Democratic Forces decided not to withdraw its MP candidates from the election campaign. Politicians decided to focus on the control over votes count. However the decision will be very difficult to fulfill as most of the electoral commissions do not include representatives of democratic forces. As noted by one of the experts, deputy chairman of BSDP (Hramada) Ihar Rynkevich, the list of deputies of the future parliament has already been made and the seat of the chairman of the parliament has been assigned to Alyaxandr Papkou (Deputy Head of the Presidential Administration of the Republic of Belarus).

 

 

Сёньня падчас паседжання Палітрады аб'яднаных дэмакратычных сіл было вырашана не здымаць кандыдатаў у дэпутаты ад АДС з выбарчай гонкі. Але некалькі чалавек з агульнага спісу АДС ужо заявілі пра свой пратэст супраць удзелу ў выбарах.
Палітыкі прынялі рашэнне засяродзіцца на арганізацыі кантролю за падлікам галасоў выбаршчыкаў. У тых выбарчых акругах, дзе ў бюлютэнях няма дэмакратычных кандыдатаў, праводзіць працу на неўдзел выбаршчыкаў у галасаванні. А таксама заклікалі грамадзян Беларусі правесці 28 верасьня акцыі пратэсту супраць неўключэння прадстаўнікоў дэмсілаў у выбарчыя камісіі і фальшаваньня вынікаў галасавання.

Напярэдадні паседжання АДС, Сойм Партыі БНФ змяніў фармулёўку "кандыдаты ад Партыі БНФ мусяць спыніць удзел у выбарах" на "маюць права".

Пры гэтым апазіцыя не надта верыць у сваю перамогу і магчымасць заняць дэпутацкія крэслы.


Намеснік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Рынкевіч лічыць, што у дэмакратычных кандыдатаў амаль няма шанцаў патрапіць у парламэнт. "Па інфармацыі, якая мне вядомая, створаны так званы «Спіс Папкова». Сам спадар Папкоў будзе спікерам новага складу палаты, а спадар Андрэйчанка - віцэ-спікерам. Ад апазіцыі ў парламент амаль нікога яны не прагназуюць."

Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін кажа, што шанцы прайсці ў парламент у прадстаўнікоў АДС ёсць, хаця і невялікія. На яго думку, у Палату прадстаўнікоў могуць трапіць не больш як пяць кандыдатаў ад АДС.

Для кіраўніка Аб'яднанай дэмакратычнай партыі Анатоля Лябедзькі важна, каб кандыдаты ад АДС самі сваімі сіламі прайшлі ў парламент, каб яны змаглі стварыць у ім фракцыю. Найгоршым варыянтам ён называе, "калі ў Палату прастаўнікоў Аляксандр Лукашэнка прызначыць 110 чалавек, няхай нават сярод іх будуць і кандыдаты ад АДС".

Напярэдадні пяць кандыдатаў у дэпутаты, сябраў партыі АГП заявілі пра свой сыход з выбарчай гонкі. Такім чынам Станіслаў Багданкевіч, Валянціна Палевікова, Ганна Ягорава, Кацярына Маласаева і Аляксандр Дабравольскі выказалі свой пратэст супраць адмовы друкарняў надрукаваць агітацыйныя перадвыбарчы ўлёткі кандыдатаў.

Эксперты называюць гэтыя рашэнні самаахвярным шантажом. Палітолаг Юры Чавусаў у інтэрвію Радыё Свабода заявіў, што "улады становяцца перад фактам, калі застаецца Анатоль Лябедзька і Яраслаў Раманчук, вось, Аляксандр Рыгоравіч, і выбірайце, каго Вы прапусціце ў палату прадстаўнікоў. Такім чынам АГП змяншае для ўладаў прастору магчымага маніпуляваньня допускам ў палату прадстаўнікоў для апазыцыі".

Палітычны аглядальнік газеты "Белорусы и рынок" Паўлюк Быкоўскі лічыць, што апошнія падзеі не паўплываюць на выбарчую кампанію ў цэлым. "Большасьць кандыдатаў і большасьць выбарцаў не ўспрымаюць гэтую кампанію як нешта, што сур'ёзна нешта памяняе ў краіне. Але ёсць інтрыга з прызнаннем выбараў і бакі як могуць гуляюць перад місіяй АБСЭ. Апазіцыя цвердзіць, што ёсць парушэньні, ўлада -- што парушэнняў няма ці што яны неістотныя".

У сваю чаргу, палітолаг Уладзімір Роўда лічыць, што беларуская апазіцыя наогул дарма ўвязалася ў "брудную гульню", што называецца вырабамі. На думку эксперта, трэба было даўно і дружна аб'явіць байкот, "але байкот актыўны". Гэта, лічыць Роўда, магло б сарваць верагодную здзелку некаторых колаў Захада з беларускай уладай. Аднак адсутнасць адзінай стратэгіі падвяла праціўнікаў Лукашэнкі, зазначае эксперт. "Калі Захад прызнае гэтыя выбары, то зробіць вялікую памылку", - адзначыў ён у інтэрв'ю БелаПАН.

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Please, send all your wishes and complaints to the following email webmaster@expertby.org
All rights reserved. It is required to use the reference. Report about the error