Личный кабинет


Зарегистрироваться

Выбары без выбару

выборы | диалог | оппозиция

Дата публикации: 30 сентября 2008 01:14

expertby.org

Версия для печати
Послать ссылку


Учора ў Беларусі прайшлі выбары ў Палату прадстаўнікоў чацвёртага склікання. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што ва ўсіх акругах дэпутаты былі абраныя ўжо ў першым туры. Яўка склала 75,3%. У парлямэнт не прайшоў аніводны з апазыцыйных кандыдатаў . Місія назіральнікаў СНД прызнала ўчарашнія выбары ў Беларусі адпаведнымі беларускім і міжнародным нормам. Чакаецца рэакцыя назіральнікаў ад АБСЕ .

Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць , што выбаршчыкі не прагаласавалі за прадстаўнікоў апазіцыі з-за страху рэзка змяніць жыццё.

"Страх рэзкіх рухаў цела, нежаданне рэзка змяніць жыццё, што суцэль магло адбыцца пры абранні прадстаўнікоў апазіцыі, і прывяло да такога выніку", - выказала здагадку Л.Ярмошына, каментуючы той факт, што прадстаўнікі апазіцыі не патрапілі ў парламент.

Найбольш галасоў з апазіцыйных кандыдатаў набраў Яраслаў Раманчук - 33%. Крыху меньш  - 30,3% атрымаў доктар са Слоніма, сябра БНФ Іван Шэга. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька набраў 9,7%, старшыня ПКБ Сяргей Калякін - 15,6%.
"Гэтая кампанія была больш ліберальная, чым у 2004 годзе, але гэта калі зыходзіць з беларускіх стандартаў. Калі ж параўноўваць са стандартамі Еўропы, то аб роўных умовах для апазіцыі і ўлады казаць не даводзіцца", - заявіў БелаПАН Я.Раманчук. Паводле яго слоў, улада актыўна выкарыстала чуткі і ўкідванне інфармацыі, што дыскрэдытавала апазіцыйных кандыдатаў у вачах выбаршчыкаў.

На думку Я.Раманчука, няўдзел апазіцыі ў выбарах быў бы вялікай памылкай. "Падчас маёй выбарчай кампаніі з'явілася шмат новых людзей, гатовых уключыцца ў працу, што важна напярэдадні наступнай прэзідэнцкай гонкі. Пры байкоце гэта было б немагчыма. Для кагосьці ідэя байкоту стала падтрымкай уласнага "я" і штаноў. Аднак частка людзей з-за гэтага была адцягнута ад працэсу агітацыі сярод насельніцтва", - зазначыў экс-кандыдат у дэпутаты. Акцыю пратэсту, якая прайшла вечарам 28 верасня ў Мінску, Я.Раманчук назваў прафанацыяй, бо ў яе арганізатараў не было плана.

Паводле першага намесніка старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, цягам кампаніі «не было ніякіх ілюзій наконт яе вынікаў» і пры тым «яны сведчаць пра слабасць і нестабільнасць улады».
Да таго ж, адзначыў В.Вячорка, ёсць станоўчы вынік - «тыя, хто браў удзел у выбарах, данеслі праўдзівую інфармацыю да сотняў тысяч людзей, сабралі неабходную колькасць доказаў для таго, каб гэты фарс не быў прызнаны аб'ектыўнымі назіральнікамі».

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька падкрэсліў, што «з пункту гледзішча АДС, сітуацыя з выбарамі неблагая, бо яна садзейнічае кансалідацыі АДС. І цяпер стаіць задача выпрацоўкі стратэгіі, далейшага плану дзеянняў ды інфраструктуры АДС».
А краіна ў дадзеным выпадку «прайграла з пункту гледжання перспектывы. І гэта параза Еўропы, еўрапейскай дыпламатыі, еўрапейскіх палітыкаў», - сказаў А.Лябедзька.


Палітолаг Валерый Карбалевіч у інтэрв'ю Радыё Свабода заявіў, што "уся гэтая выбарчая машына, створаная ўладамі за шмат гадоў, запраграмаваная на адну схему, і спроба яе перапраграмаваць можа прывесьці да таго, што яна проста ня зможа працаваць на патрэбны вынік. Таму, я думаю, і была скарыстаная звыклая традыцыйная схема".

"Праблема ў тым, што паняцце "прызнанне выбараў" вельмі няпэўнае, і розныя палітычныя сілы ўкладаюць у яго розны змест. Дзве інстытуцыі будуць прымаць рашэнні: назіральнікі АБСЕ і кіраўніцтва Еўрасаюзу. Я згодны, што хутчэй за ўсё высновы назіральнікаў АБСЕ будуць "гумавымі": з аднаго боку ёсць пэўны прагрэс, а з другога -- не адпавядалі выбары еўрапейскім стандартам. А ўжо ЕС, кіруючыся і геапалітычнымі меркаваннямі, будзе прымаць рашэнні. Думаю. што пэўныя крокі насустрач Еўрасаюз зробіць. Лічыць гэта прызнаннем рэжыму ці не -- цяжка сказаць, але пэўныя крокі будуць. Іншая справа, ці задаволяць яны Лукашэнку? Вось калі задаволяць -- тады магчымы працяг дыялёгу . Калі не задаволяць - ён скажа: ну вось, цяпер ніякай размовы з Захадам не будзе. Тады могуць пачацца ізноў палітычныя замаразкі ў Беларусі. Гэты варыянт ня выключаны".

Удзел у выбарах прынялі 263 кандыдаты ў дэпутаты. 15 выбарчых акругаў са 110 былі безальтэрнатыўнымі. Датэрмінова прагаласавалі 26,3% выбаршчыкаў.

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке