Личный кабинет


Зарегистрироваться

ЕС прыпыніў візавыя санкцыі ў дачыненьні да Лукашэнкі і 35 чыноўнікаў

диалог | ЕС | санкции

Дата публикации: 14 октября 2008 01:15

Версия для печати
Послать ссылку


Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза на пасяджэнні 13 кастрычніка ў Люксембургу прыпынілі на паўгода дзеянне забароны на ўезд у краіны Еўрасаюза прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і 35 беларускіх чыноўнікаў. Рашэнне аб замарожванні рахункаў 41 беларускага чыноўніка застаецца ў сіле.

Паводле звестак агенцтва Франс-Прэс, у спісе неўязных засталіся пяць чалавек: кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына і чатыры падазроныя ў дачыненні да палітычных знікненняў у 1999-2000 гадах - дзейны міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, былы дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, былы кіраўнік МУС Юрый Сівакоў і былы камандзір брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка.

У.Навумаў, В.Шэйман, Ю.Сівакоў і Д.Паўлічэнка былі ўнесеныя ў першапачатковы спіс чыноўнікаў, якім быў абмежаваны ўезд на тэрыторыю краін ЕС.

У снежні 2004 года, пасля парламенцкіх выбараў і рэферэндуму, спіс папоўнілі Лідзія Ярмошына і Юрый Падабед, які тады ўзначальваў полк міліцыі спецыяльнага прызначэння.

У красавіку 2006 года спіс быў пашыраны да 37 чалавек, адказных, на думку ЕС, за парушэнне правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. У яго былі ўключаныя прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, Генадзь Нявыглас - на той момант кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі, яго намеснікі Наталля Пяткевіч і Анатоль Рубінаў, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч, міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў, член Савета Рэспублікі Мікалай Чаргінец.

3 кастрычніка 2006 года спіс павялічыўся да 41 чалавека: неўязных папоўнілі суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска Аляксей Рыбакоў і дзяржабвінаваўца Сяргей Бортнік - за прыгавор экс-кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Казуліну, а таксама суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Леанід Ясіновіч і дзяржабвінаваўца Андрэй Мігун - за прыгавор актывістам незарэгістраванай арганізацыі "Партнёрства".

БелаПАН

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке