Личный кабинет


Зарегистрироваться

ЕС хоча знізіць кошт шэнгенскіх віз для Беларусі

визы | ЕС

Дата публикации: 17 октября 2008 11:00

Версия для печати
Послать ссылку

Еўрапейскі саюз бліжэйшым часам аб'явіць аб рашэнні пачаць перамовы наконт заключэння пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму і зніжэнні кошту шэнгенскіх віз для грамадзян Беларусі. Аб гэтым паведаміў прадстаўнік МЗС Германіі на сустрэчы з беларускімі журналістамі 16 кастрычніка ў Берліне.

"Бліжэйшыя планы ЕС адносна Беларусі — гэта памяншэнне кошту віз да 35 еўра", — заявіў прадстаўнік нямецкага МЗС, які не пажадаў назвацца. Паводле яго слоў, нельга разглядаць кошт віз у памеры 60 еўра як санкцыю супраць беларускіх грамадзян. ЕС не зацікаўлены ізаляваць Беларусь і "пакідаць белую пляму на карце Еўропы", заявіў супрацоўнік знешнепалітычнага ведамства.

"Няма прычыны ставіцца ў візавым пытанні да грамадзян Беларусі інакш, чым да грамадзян Украіны і Расіі, гэта не адпавядае здароваму сэнсу", — заявіў прадстаўнік МЗС Германіі. Паводле яго інфармацыі, у 2007 годзе нямецкае пасольства ў Мінску выдала каля 100 тыс. віз, з якіх трэць былі бясплатнымі.

Як зазначыў дыпламат, рашэнні па шэнгенскіх візах прымаюцца не толькі МЗС, але і МУС. "Калі МЗС зацікаўлена шырэй расчыніць дзверы, то МУС — мацней зачыніць, бо непакоіцца аб сітуацыі са злачыннасцю", — сказаў ён.

  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке