Личный кабинет


Зарегистрироваться

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе конкурс

ВЕШПИ | Совет Европы

Дата публикации: 09 ноября 2008 11:42

Версия для печати
Послать ссылку

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2008 – 2009 г.г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе чатырох сесий, першая з якіх адбудзецца ў снежні ва Ўкраіне, а апошняя – летам 2009 г. у Страсбурзе. Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў, узаемаадносін еўрапейскіх структур і краін СНД, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін.

У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, СНД, Беларусі і іншых краін, будуць арганізаваныя дыскусіі, круглыя сталы, іншыя інтэрактыўныя формы зносін.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб'яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Больш падрабязную інфармацыю аб Радзе Еўропы і Школах палітычных даследаванняў можна знайсці на сайце Рады Еўропы www.coe.int , у прыватнасці, па наступных адрасах:

http://www.coe.int/t/dc/files/themes/ecoles_politiques/
http://www.coe.int/T/R/Press/%5BPress_releases%5D/20060704_schools.asp#TopOfPage
https://wcd.coe.int/ViewDoc.jsp?id=1150937&BackColorInternet=F5CA75&BackColorIntranet=F5CA75&BackColorLogged=A9BACE

Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет. Анкеты неабходна выслаць у электроннай форме па адрасе easteuroschool@gmail.com да 20 лістапада 2008 г. (форма анкеты-заяўкі прыкладаецца).

Аплата ўдзелу ў праграме забяспечваецца арганізатарамі.

Анкеты для запаўнення


  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Все замечания и пожелания присылайте на webmaster@expertby.org
Все права защищены. При использовании оригинальных материалов гиперссылка обязательна. Сообщить об ошибке