22 кастрычніка дзяржавы — члены ЕС дамовіліся ўвесці так званую "блакітную карту", што дазваляе пашырыць прыток кваліфікаваных кадраў з краін, якія развіваюцца, у супрацьвагу амерыканскай "зялёнай карце" — грынкарт. Аб гэтым паведаміла Францыя, якая цяпер выконвае ролю старшыні ЕС, перадае Рэйтэр.
"Блакітная карта" будзе выдавацца максімум на чатыры гады. Яна дазволіць імігрантам хутчэй атрымаць від на працу, а іх сем'ям — бесперашкодна аб'яднацца з кармільцамі, знаходзіць жыллё ў муніцыпальным сектары і абзаводзіцца відам на жыхарства на працяглы тэрмін.
Як БелаПАН паведамляў раней, новаўвядзенне заклікана дапамагчы Еўрасаюзу канкураваць у ЗША ў барацьбе за кваліфікаваныя кадры ў галіне тэхналогій і медыцынскага абслугоўвання, недахоп якіх з'яўляецца сур'ёзнай праблемай для развітых эканомік.
Згодна са статыстыкай, кваліфікаваныя кадры складаюць усяго 1,7% ад агульнай колькасці рабочых, якія прыехалі на заробкі ў ЕС (9,9% — у Аўстраліі, 7,3% — у Канадзе і 3,2% — у ЗША).



LiveJournal
RSS