Цана на расійскі газ для Беларусі ў 2009 годзе будзе каля 200 долараў ЗША, але можа знізіцца ў другім квартале ў сувязі з падзеннем цэн на нафту. Пра гэта паведаміў БелаПАН пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.
Дыпламат нагадаў, што формула цаны на газ для Беларусі вызначана ў кантракце на 2007-2011 гады, які падпісаны паміж "Газпромом" і "Белтрансгазам". "Кошт газу для Беларусі роўны кошту газу ў Польшчы мінус мытная пошліна і транспартныя расходы. Для Польшчы цана газу чакаецца 430 долараў, для Беларусі - недзе каля 200 долараў", - сказаў А.Сурыкаў.
Пры гэтым ён не выключыў, што "будуць даразлікі ў бок змяншэння, але не больш чым на 7%, у сувязі з патанненнем нафты". "Калі падзенне цэн на нафту будзе працягвацца, то не выключана, што пры разліку формулы цаны на газ у другім квартале яна знізіцца", - сказаў А.Сурыкаў.
БелаПАН
Цана на газ для Беларусі ў 2009 годзе будзе каля 200 долараў
- Добавить в блог
- Социальные сети
- Отправить другу
- Распечатать статью
- Пользователь
- LJ-user
- Эксперт
Имя
E-mail



LiveJournal
RSS