Кабiнет эксперту


Зарэгістравацца

У Беларусі зноў з’явіўся палітвязень

Фото nn.by

палітзняволеныя | правы чалавека

Дата публiкацыi: 28 кастрычніка 2008 18:06

Фото nn.by

Версiя для друку
Паслаць спасылку

 

У панядзелак ў СІЗА на Валадарскага быў зьмешчаны моладзевы актывіст Аляксандар Баразенка. Хлопец праходзіць па крымінальнай справе за мітынг прадпрымальнікаў 10 студзеня.

Нагадаем, што тая справа атрымала неафіцыйную назву «Працэс чатырнаццаці». Аднак на лаве падсудных аказалася толькі трынаццаць чалавек. Студэнт універсітэту Уроцлава Аляксандар Баразенка прыняў рашэнне застацца ў Польшчы і не прыяжджаць на працэс. Фігуранты той справы атрымалі розныя тэрміны абмежавання волі без накіравання адбываць пакарання, а таксама штрафы. Андрэй Кім атрымаў паўтара году калоніі.

Большасць зь іх жыве сёння фактычна ва ўмовах хатняга арышту. Некаторыя, як Тацяна Цішкевіч, Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, прынялі рашэнне з'ехаць з краіны.

Паводле нашай інфармацыі Аляксандар Баразенка пэўны час знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі. З'ехаць назад на вучобу не было магчымасці, бо расейцы аднавілі беларускую базу невыязных. Хлопца нібыта нават здымалі зь цягніка.

27 кастрычніка Аляксандар Баразенка добраахвотна разам з сваім адвакатам Паўлам Сапелкам з'явіліся да следчага Міхалькевіча. Там хлопцу і была прадстаўлена пастанова аб арышце, якая была выпісана яшчэ ў траўні.

«У СІЗА Баразенка правядзе час да суду, калі, канечне, ня будзе заменена мера стрыманьня. Хадайніцтва ў пракуратуру накірую бліжэйшымі днямі», - кажа П.Сапелка.
Пакуль цяжка меркаваць, калі дакладна адбудзецца суд. Вядома толькі што ён адбудзецца ў судзе Цэнтральнага раёну Мінску.


Наша Ніва


  • Пользователь
  • LJ-user
  • Эксперт
Имя E-mail
© Expertby.Org
Усе заўвагі і пажаданні дасылайце на webmaster@expertby.org
Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні арыгінальных матэрыялаў гіперспасылка абавязкова. Паведаміць пра памылку