2008-11-09 11:42

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2008 – 2009 г.г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе чатырох сесий, першая з якіх адбудзецца ў снежні ва Ўкраіне, а апошняя – летам 2009 г. у Страсбурзе. Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы. Поўны тэкст

УЕШПД | Рада Еўропы

Кабiнет эксперту


Зарэгістравацца

Па ўзроўню эканамічнай свабоды Беларусь апусцілася на 150 месца

бізнес | развіццё | эканоміка

Дата публiкацыi: 15 студзеня 2008 15:43

Версiя для друку
Паслаць спасылку

Сёння The Wallstreet Journal у супрацоўніцтве з The Heritage Foundation надрукаваў чарговы індэкс эканамічнай свабоды. Беларусь у ім заняла 150 месца, апусціўшыся ў параўнанні з рэйтынгам мінулага году на пяць пазіцыяў. Па ступені эканамічнае свабоды па выніках 2007 г. нас абышлі такія краіны як Бурундзі, Чад, Гвінея-Бісаў, Ангола і Рэспубліка Конга.


Сёння The Wallstreet Journal у супрацоўніцтве з The Heritage Foundation надрукаваў чарговы індэкс эканамічнай свабоды, згодна з якім штогод, пачынаючы з 1995 г., вызначаецца рэйтынг краіны на падмурку камбінацыі такіх фактараў як абарона правоў маёмасці, стаўкі падаткаў, умяшанне дзяржавы ў эканоміку, падатковая і гандлёвая палітыка, свабода прадпрымальніцтва. Менавіта гэтыя паказальнікі, па меркаванні спецыялістаў, у найбольшай ступені ўплываюць на эканамічнае развіццё краіны.

Па выніках 2007 году ацэньваліся 157 краін. Спіс, як і ў мінулым годзе, узначаліў Ганконг. Верны прынцыпу "адна краіна - дзве сістэмы", ён значна абыходзіць Кітайскую Народную Рэспубліку, якая з 119 месца апусцілася ў гэтым годзе на 126. У дзесятку лідэраў таксама ўваходзяць Сінгапур (2 месца ў сёлетнім  рэйтынгу і 2 у папярэднім), Ірландыя (3 і 7), Аўстралія (4 і 3), ЗША (5 і 4), Новая Зеландыя (6 і 5), Канада (7 і 10), Чылі (8 і 11), Швейцарыя (9 і 9) і Вялікая Брытанія (10 і 6).

Найбольшых поспехаў у справе лібералізацыі эканомікі за мінулы год дасягнулі Егіпет, які ўзняўся з 127 месца на 85, Маўрыкій (з 34 на 20-е) і Манголія, якая, ўзняўшыся з 78 на 62 месца, увайшла ў катэгорыю краін з сярэдняй ступенню свабоды. З краін былога СССР безумоўным лідэрам застаецца Эстонія, якая, як і ў мінулы раз, заняла 12 месца. Другое месца засталося за Літвой, хоць яна і апусцілася з 22 на 26 месца. Палепшылі сваё становішча Арменія (з 32 на 28), Грузія (з 35 на 32), Латвія (з 41 на 38), Кыргызстан (з 79 на 70) і Узбекістан (з 132 на 130). Казахстан апусціўся з 75 на 76 месца, Малдова - з 81 на 89, Таджыкістан - з 98 на 114, Украіна - з 125 на 133.

Беларусь заняла пачэснае 150 месца, апусціўшыся ў параўнанні з рэйтынгам мінулага году на пяць пазіцыяў. Па ступені эканамічнае свабоды нас абышлі такія краіны як Бурундзі (146 месца ў папярэднім рэйтынгу і 145 месца ў сёлетнім), Чад (147 і 142), Гвінея-Бісаў (148 і 147), Ангола (149 і 143) і Рэспубліка Конга (151 і 146). Горшы, чым у Беларусі, стан эканамічнае свабоды толькі ў Іране, Туркменіі, Бірме, Лівіі, Зімбабве, Кубе і Паўночнае Карэі. Моцна наблізілася да Беларусі Расія, якая здзейсніла за мінулы год скачок з 120 на 134 месца. Пры такой тэндэнцыі да канца 2008 года краіны-ўдзельніцы саюзнай дзяржавы ўніфікуюць свае паказальнікі.

Каментары


© Expertby.Org
Усе заўвагі і пажаданні дасылайце на webmaster@expertby.org
Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні арыгінальных матэрыялаў гіперспасылка абавязкова. Паведаміць пра памылку