2008-11-09 11:42

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2008 – 2009 г.г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе чатырох сесий, першая з якіх адбудзецца ў снежні ва Ўкраіне, а апошняя – летам 2009 г. у Страсбурзе. Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы. Поўны тэкст

УЕШПД | Рада Еўропы

Кабiнет эксперту


Зарэгістравацца

Рэзалюцыя “круглага стала”, прысвечанага абмеркаванню Праекта Закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”

закон | мова

Дата публiкацыi: 05 кастрычніка 2007 21:03

Версiя для друку
Паслаць спасылку

Рэзалюцыя “круглага стала”, прысвечанага абмеркаванню Праекта Закона “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”


Мы канстатуем, што ў Рэспубліцы Беларусь склалася нездавальняючая сітуацыя з ужываннем дзяржаўнай беларускай мовы ў розных сферах грамадскага жыцця. Прапанаваны Праект Закона "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", на нашу думку, ніякім чынам не прадугледжвае паляпшэння сітуацыі і не спрыяе пашырэнню выкарыстання дзяржаўнай мовы тытульнай нацыі краіны.

З мовазнаўчага пункту гледжання - на дадзены момант адсутнічаюць перадумовы для якаснага складання новага арфаграфічнага зводу з улікам сучасных патрабаванняў лінгвістычнай навукі: не распрацаваны тэарэтычныя асновы правапіснай кадыфікацыі, не маюць строгага акрэслення арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы; да гэтага часу не створана электронная база беларускай мовы.

З юрыдычнага пункту гледжання - звяртае на сябе ўвагу тое, што правядзенне змен у правапісе прапануецца ў форме закона. У выніку яго прыняцця грамадзяне, якія карыстаюцца беларускай мовай, падвергнуцца дыскрымінацыі, бо Праект Закона прадугледжвае "адзіныя Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, якія ўстанаўліваюць аднастайнасць пісьмовай беларускай мовы і з'яўляюцца абавязковымі на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь"; аднак падобнае адзінства і аднастайнасць арфаграфічных і пунктуацыйных нормаў не прадугледжваецца ў адносінах да іншых моў, у тым ліку ў адносінах да другой дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь - рускай.

У сувязі з вышэйсказаным мы лічым неабходным зрабіць наступнае:

1) адкласці прыняцце змен у правапісе беларускай мовы ў форме закона - да аднаўлення рэальнага функцыянавання беларускай мовы ў асноўных сферах дзейнасці дзяржавы;
2) апублікаваць Праект новай рэдакцыі Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі ў дзяржаўных друкаваных СМІ;
3) арганізаваць шырокае грамадскае абмеркаванне Праекта новай рэдакцыі Правілаў;
4) правесці навуковую канферэнцыю па праблемах беларускага правапісу;
5) правесці парламенцкія слуханні па праблеме прыняцця новай рэдакцыі Правілаў.

Мінск, 28 верасня 2007 г.

Каментары


© Expertby.Org
Усе заўвагі і пажаданні дасылайце на webmaster@expertby.org
Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні арыгінальных матэрыялаў гіперспасылка абавязкова. Паведаміць пра памылку