Your account


Sign up

Belarus’ historical and cultural heritage is being destroyed in peace time

A. Astapovich | Bernardinian monastery | historical monuments | destruction of monuments

Date of publication: 11 january 2008 18:48

A. Astapovich

Print version
Send this link

 

Upon request of the site EXPERTBY.org, chairperson of the Belarusian republican association for preservation of historical and cultural heritage Antos Astapovich expressed his judgement of the status of protection of monuments of historical and cultural heritage in Minsk. "There is the Hague convention which stipulates that the destruction of historical and cultural heritage even in war time is a crime against humanity. This is one of the most serious war crimes. Yet in our country historical and cultural heritage is being destroyed in peace time."

 

Па просьбе сайту EXPERTBY.org старшыня рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў Антось Астаповіч даў сваю ацэнку стану аховы помнікаў культурнай і гістарычнай спадчыны ў Мінску. "Ёсць Гаагская канвенцыя, якая гаворыць пра тое, што руйнаванне гісторыка-культурнай спадчыны нават падчас вайсковых дзеянняў, з'яўляецца злачынствам супраць чалавецтва. Гэта адно з самых цяжкіх вайсковых злачынстваў. А ў нас гісторыка-культурная спадчына руйнуецца ў мірны час."

Тое, што адбываецца зараз у гістарычным цэнтру Мінска я інакш, як гвалтам, інакш, як татальным парушэннем дзеючага нацыянальнага заканадаўства і міжнародных методык, інакш як адпрацаванай з канца 90-х -- пачатку 2000-х гг. карупцыйнай схемай назваць не магу. Таму што парушаецца не толькі Закон аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, парушаецца вельмі шмат падзаконных нарматыўных актаў.

Самае цікавае, што парушаецца нават Указ Прэзідэнта № 330 па рэгенерацыі гістарычнай часткі Мінску -- гэта указ ад 2004 году. Парушаецца нават зацверджаны Прэзідэнтам і на ўсіх астатніх узроўнях дэталёвы план рэканструкцыі гістарычнага цэнтру Мінску. Усё гэта татальна парушалася, парушаецца і нават зараз, не гледзячы на тое, што быццам бы Таварыства вядзе дыялог з гарадскімі ўладамі і з Мінкультуры. Гэтыя парушэнні ўсё больш квітнеюць і квітнеюць.

Чарговы прыклад гвалту над ахоўным заканадаўствам - будаўнічыя работы, якія вядуцца ніжэй за сучасную праваслаўную катэдру. Там быў знішчаны гістарычны будынак другой паловы 19 стагоддзя дзеля будаўніцтва вялікага праваслаўнага комплексу, наколькі я валодаю інфармацыяй, комплексу праваслаўнай менскай семінарыі. Не было праведзена дакладных комплексных навуковых вышуканняў... Але я не хачу на гэтых дробязях спыняцца, я хачу агучыць пазіцыю ўсіх міжнародных хартый па рэстаўрацыі, кансервацыі, рэгенерацыі па горадабудаўніцтву ў гістарычных межах.

Адным словам, тут не вытрымліваецца не толькі нацыянальнае заканадаўства, але нават не вытрымліваецца міжнародная метадалогія. Таму што будаваць у межах гістарычнага цэнтру новыя будынкі - гэта дапушчальна. Але перад будаўніцтвам павінны быць праведзены комплексныя навуковыя вышуканні. І археалагічныя, і гістарычныя, і комплексныя архітэктурныя... Нічога гэтага не было праведзена.

І ўвогуле: гэтыя будынкі там былі б дапушчальны, калі б яны ўзводзіліся ў аб'ёмах старых будынкаў і каб яны захоўвалі старую аб'ёмна-планіровачную структуру Верхняга гораду. Нічога гэтага не вытрымліваецца, у тым ліку, што галоўнае, і дэталёвы план рэканструкцыі гістарычнага цэнтру Мінску, які распрацоўваўся Мінградабудаўніцтва, і які зацверджаны на ўсіх узроўнях, у тым ліку і Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

На сваім таварыскім кулуарным узроўні мы неаднаразова гаварылі аб перспектывах аднаўлення страчаных архітэктурных помнікаў. Але і ў гэтым пытанні нельга дапусціць гвалту над гістарычнай спадчынай. У 2007 годзе была інфармацыя, што на месцы Сьвята-Духавай царквы плануецца будаўніцтва капліцы ў псеўда-рускім стылі...

Ну, покуль усё гэта заглохла. Дзякуй Богу, заглохла і пытанне аб праектаванні будаўніцтва фантана з падпорнымі сценкамі паміж сучасным Гасціным дваром і сучаснай праваслаўнай катэдрай. Дзякуй Богу, покуль гэты гвалт спынены, але ж Сьвята-Духаўку трэба адбудоўваць. Тым больш ёсць амаль што гатовы праект рэканструкцыі Сьвята-Духаўкі, распрацаваны яшчэ у канцы 80-х гадоў. Яго трэба толькі скарэктаваць да сучасных нарматыўных актаў. І гэта трэба рабіць.

А Дамініканскі касцёл - унікальны помнік. І калі паразважаць, зыходзячы з сучаснага пункту гледжання, здаецца, што амаль на яго падмуркі налез Палац Рэспублікі. Але самае дзіўнае, што Палац Рэспублікі, нават яго падземныя камунікацыі фактычна на падмуркі Дамініканаў не залезлі. І нават на фоне Палаца Рэспублікі,  Дамініканскі касцёл было б варта аднаўляць.

Я бы мог бы расказаць анекдот пра Дамінікіне. Яшчэ ў 20-30-я гады Дамініканскі касцёл быў залічаны ў спіс помнікаў Беларускай Савецкай Рэспублікі. Падчас вайны ў яго патрапіла нямецкая бомба, за што пасля вайны Савецкі Саюз узяў рэпарацыю як за пашкоджаны помнік. А потым яго знішчылі. Цікавая сітуацыя, ці не так? Калі ж яго аднавіць, з'явіўся бы акцэнт архітэктурны, дамінанта, якая аддзеліць сучасную забудову праспекта і Кастрычніцкага пляцу ад комплексу  Верхняга гораду.

На жаль, на дадзеным этапе палітыкі горадабудаўніцтва аднаўленне Дамініканаў выглядае міфічным. Але ж гэта трэба рабіць. І гэта будзе, можна казаць, памежны слуп паміж гістарычнай забудовай і сучаснай забудовай. І дарэчы, ён нават формай, аб'ёмам туды вельмі густоўна ўпішацца.

Пры гэтым нават і не трэба спецыяльна казаць аб неабходнасці захавання архітэктурна-гістарычнай спадчыны... Тут можна гаварыць прапісныя ісціны пра гістарычную памяць, пра будучыню... А я не хачу гаварыць прапісныя ісціны... Падчас размоваў з чыноўнікамі, я вельмі часта чую, што я залішне апелюю да маральных каштоўнасцяў, але ж яны - дзяржаўныя служачыя, і падпарадкоўваюцца толькі нарматыўным актам... Таму і я хачу апеляваць не да пэўных высокіх каштоўнасцяў, а да нарматыўных актаў: у нас ёсць Закон пра ахову гісторыка-культурнай спадчыны. Яго трэба выконваць. Ёсць цэлы шэраг міжнародных метадалагічных дакументаў, да якіх далучылася Рэспубліка Беларусь. Іх трэба выконваць.

Ёсць Гаагская канвенцыя, якая гаворыць пра тое, што руйнаванне гісторыка-культурнай спадчыны нават падчас вайсковых дзеянняў, з'яўляецца злачынствам супраць чалавецтва. Гэта адно з самых цяжкіх вайсковых злачынстваў. А ў нас гісторыка-культурная спадчына руйнуецца ў мірны час.

Ну, калі гаворыць пра мараль, трэба проста прадумаць усе юрыдычныя моманты. Калі ёсць і нацыянальная і міжнародная метадалагічная база, і нарматыўная база,  іх трэба выконваць. Як гаворыцца: dura lex, sed lex -- суровы закон, але гэта закон. Таму я кажу юрыдычна: ёсць нарматыўная база, і яе трэба выконваць.

Што тычыцца становішча вакол былога Бернардзінскага касцёлу, дык ён застаецца тым, чым ён быў у апошнія дзесяцігоддзі - у ім застаецца архіў, і гэта будзе на бліжэйшыя гады. Гэта адназначна.Таму што няма куды змест гэтага будынку пераводзіць. Пад будаўніцтва новага архіву навукова-тэхнічнай дакументацыі і літаратурна-мастацкага архіву покуль няма інвестыцый дзяржаўных.

А вось што тычыцца комплексу кляштару, сітуацыя вакол якога была аб'ектам увагі з боку некаторых смі, дык там яшчэ ў 2007 годзе спынена праектаванне вялікага гасцінічнага комплексу, і покуль увогуле праектныя работы спынены да канца правядзення комплексных навуковых вышуканняў. А калі комплексныя навуковыя вышуканні будуць завершаны, гэты комплекс будзе праектавацца пад культурна-музейную функцыю. Там мяркуецца размясціць і музей гораду, і музей старажытна-беларускай культуры...

Але покуль у мяне няма афіцыйных дакументаў, я толькі агучваю словы нашых дзяржчыноўнікаў, у прыватнасці, Ігара Чарняўскага, намесніка начальніка упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры, і спадара Віктара Нікіціна, які з'яўляецца зараз старшынёй камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама.

Ну, і плюс яшчэ, у мяне ў архіве ляжыць ліст з Савета Бяспекі, датаваны таксама мінулым годам. У ім сказана, што прадугледжана карэкціроўка дакументацыі па наданню комплексу менавіта кляштарных будынкаў культурна-музейных функцыяў. Калі такая высокая інстанцыя як Савет Бяспекі абяцае, што там будзе музейная установа, -- ну, як гаворыцца, -- будзем спадзявацца. Таму што, калі Савет Бяспекі праз год - праз два забярэ свае словы назад, дык як можна будзе адносіцца ўвогуле да словаў, дэклараваных нашай дзяржаўнай уладай? 

Comments


© Expertby.Org
Please, send all your wishes and complaints to the following email webmaster@expertby.org
All rights reserved. It is required to use the reference. Report about the error