Кабiнет эксперту


Зарэгістравацца

Беларусь і свет

19 жніўня ў Сочы прайшла сустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Расіі Анатоля Мядзьведзева. Беларускі прэзідэнт адзначыў, што “у вырашэнні канфлікту ў Паўднёвай Асеціі Расія дзейнічала "спакойна, мудра і прыгожа. Памочнік прэзыдэнта Расіі Сяргей Прыходзька заявіў пра падпісанне ў восень Расіяй і Беларуссю міждзяржаўнага пагаднення аб стварэнні адзінай сістэмы СПА.

Вайна ў Паўднёвай Асеціі скончылася выхадам Грузіі з СНД і жорсткай крытыкай шэрагу еўрапейскіх краін і ЗША. Расію ў канфлікце афіцыйна не падтрымала ніводная краіна, акрамя Кубы. Краіны СНД, за выключэннем Украіны, якая выступіла на баку Грузіі, занялі нейтральную пазіцыю. Нават такі саюзнік, як Беларусь, не быў гатовы адкрыта падтрымаць дзеянні Расіі ў Паўднёвай Асеціі. Ці азначае гэта, што ў барацьбе ЕС і Расіі, як вядучых цэнтраў інтэграцыі на постсавецкай прасторы, гэтым разам выйграла аб’яднаная Еўропа?

Новы прадстаўнік ААН/ПРААН у Беларусі Антоніюс Брук уручыў свае даверчыя лісты прэм’ер-міністру Беларусі Сяргею Сідорскаму. Падчас сваёй інагурацыі спадар Брук падкрэсліў, што нягледзячы на тое, што прыцягнуць у Беларусь новыя рэсурсы становіцца цяжэй, грантавая дапамога на 2006-2011 гады праз праграмы ААН павінна дасягнуць 80-85 мільёнаў даляраў. У галіне развіцця тэрыторыяў, які пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, чакаюцца новыя ініцыятывы.

На мінулым тыдні шырокім фронтам прайшла інфармацыя аб новай пазіцыі Польшчы ў пытанні ўзаемаадносін паміж Беларуссю і Эўразвязам. Найбольшае ўражанне пакідаюць, безумоўна, прапановы польскага боку адмовіцца ад палітыкі санкцый у дачыненні да нашай краіны. Па просьбе карэспандэнта EXPERTBY.ORG сітуацыю каментуе спецыяліст у галіне міжнародных адносін Андрэй Фёдараў:
"На вялікі жаль, нельга адмаўляць тое, што над нашай дзяржавай пастаянна вісіць небяспека страты незалежнасці. Калі б аб'яднаная Эўропа далучылася да эканамічных санкцыяў ЗША, дык па вядомых прычынах матэрыяльны дабрабыт насельніцтва вельмі істотна пагоршыўся б. Няма сумненняў, што ў гэтых абставінах, каб збіць хвалю масавага незадавальнення афіцыйны Менск вырашыў бы пагадзіцца з тымі ўмовамі, што апошнім часам няспынна высоўвае Масква, і якія б раней ці пазней прывялі б нас да фактычнай адмовы ад свайго суверэнітэту."

Дзмітрый Мядзведзеў, новы прэзідэнт Расійскай Федэрацыі, на мінулым тыдні здзейсніў свае першыя замежныя візіты, наведаўшы Казахстан і Кітайскую Народную Рэспубліку. Пры гэтым пра наведванне Беларусі, якая па-ранейшаму лічыцца значнай колькасцю расіянаў і беларусаў бліжэйшым саюзнікам іх краіны, гаворка пакуль не ідзе. Нягледзячы на тое, што сам гэты факт здзіўлення моцнага не выклікае, ён з'яўляецца падставай яшчэ раз вярнуцца да праблемы адносінаў двух краін і паразважаць наконт цяперашняга стану і перспектываў беларуска-расійскіх адносін. Ці трэба чакаць нейкіх зменаў у іх? На гэтае пытанне карэспандэнту EXPERTBY.ORG дае адказ палітолаг Кірыл Коктыш.
Першы візіт звычайна маркіруе прыярытэты, з якіх зыходзіць краіна і яе новы кіраўнік. І абранне ў якасці такіх краін Казахстана і Кітая лагічным чынам акрэслівае тыя прыярытэты, з якіх будзе зыходзіць Расія пры Мядзведзеве.
Пытанне "чаму не ў Беларусь" здаецца не зусім правамоцным, бо сапраўды, цяжка сцвярджаць, што Беларусь і дагэтуль з'яўлялася прыярытэтам. Калі прымаюцца рашэнні аб будаўніцтве БТС-2, і аб запаўненні новага нафтаправоду 40 мільёнамі тон з тых 70, што зараз ідуць праз "Дружбу", г.зн. праз беларускую тэрыторыю, гэта сведчыць як мінімум пра тое, што нават у сярэднетэрміновай перспектіыве Расія вырашыла абыходзіцца без Беларусі, і нават ужо ўклала ў сваю "абыходную" стратэгію досыць вялікія грошы, каб немагчыма было гаварыць нават аб пераглядзе гэтай стратэгіі.

Навіны

16 жніўня экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін вызвалены з калоніі "Віцьба-3". Як распавяла БелаПАН дачка палітыка Вольга, яго адпусцілі на пахаванне цесця Івана Сабалеўскага, які памёр у той жа дзень на 78-м годзе. Цяпер А.Казулін знаходзіцца ў Дзяржынску (Мінская вобласць), дзе жыў яго цесць і дзе 17 жніўня адбудзецца пахаванне. У Адміністрацыі прэзідэнта паведамілі, што 15 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні Казуліна.

Президент Михаил Саакашвили объявил сегодня о выходе Грузии из СНГ. После консультаций с председателем парламента Грузии "мы приняли решение о выходе Грузии из СНГ", заявил сегодня в Тбилиси президент Саакашвили. "Мы окончательно прощаемся с Советским союзом, СССР сюда больше никогда не вернется. Мы призываем Украину и другие страны-члены СНГ покинуть то объединение, которым управляет Россия без спроса других стран".

© Expertby.Org
Усе заўвагі і пажаданні дасылайце на webmaster@expertby.org
Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні арыгінальных матэрыялаў гіперспасылка абавязкова. Паведаміць пра памылку