Палітолаг, мастацтвазнаўца, драматург, педагог
Кандыдат мастацтвазнаўства
Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Выкладаў у школах Слонімскага і Стаўбцоўскага раёнаў, у Мінскім інстытуце культуры, Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
З 1975 г.-- адказны рэдактар часопіса "Тэатральны Мінск", наместнік дырэктара Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, загадчык аддзела навуковых даследаванняў і тэатра Рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра культуры.
З 1989 г. - генеральны дырэктар, старшыня навукова-метадычнага савета Рэспубліканскага цэнтра эстэтычнага выхавання, дарадца старшыні Савета міністраў.
Працаваў у Інстытуце сацыяльна-палітычных даследаванняў і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1997-2004).
Аўтар манаграфій "Традыцыі народнай творчасці і сучасны тэатр", "Драматургія і фальклор", зборнікаў п'ес "Сабачаняты" (1994), "Бег Бай па сцяне: Драма з прыпеўкамі" (1985), сцэнараў навукова-папулярных фільмаў "Здзіслаў Стома", "Уладзімір Мішчанчук" і іншых, больш як 50 публікацый у перыядычным друку.



LiveJournal
RSS