2008-08-17 14:57
16 жніўня экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін вызвалены з калоніі "Віцьба-3". Як распавяла БелаПАН дачка палітыка Вольга, яго адпусцілі на пахаванне цесця Івана Сабалеўскага, які памёр у той жа дзень на 78-м годзе. Цяпер А.Казулін знаходзіцца ў Дзяржынску (Мінская вобласць), дзе жыў яго цесць і дзе 17 жніўня адбудзецца пахаванне. У Адміністрацыі прэзідэнта паведамілі, што 15 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні Казуліна. Поўны тэкст
А. Козулин |
А. Лукашэнка |
палітзняволеныя